Мік Джагер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мік Джагер
Remove ads

Мік Джа́гер (па-ангельску: Mick Jagger, 26 ліпеня 1943, Дартфард, Вялікабрытанія) — славуты ангельскі рок-музыка, актор, прадусар гурту The Rolling Stones.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Бацька працаваў выкладчыкам фізкультуры, а маці ўдзельнічала ў працы асацыяцыі кансэрватараў. Навучаўся ў лёнданскай школе эканомікі. Адзінае, што цікавіла Міка ў школе — гэта сьпевы. Сьпяваць ён намагаўся як грамчэй, таму аднойчы адкусіў сабе кончык языка. Хутка ён кінуў школу, бо заснаваны ім разам з Браянам Джонсам і Кітам Рычардсам гурт Rolling Stones рабіўся ўсё больш знакамітым.

12 сьнежня 2003 атрымаў ад каралевы Лізаветы II брытанскі шляхецкі тытул[7]. У 2006 годзе музыка заняў 15 месца ў сьпісе 100 найлепшых вакалістаў усіх часоў згодна Hit Parader[8].

Remove ads

Мік Джагер і Беларусь

У 2007 годзе разам з брытанскім драматургам Томам Стопардам, прэзыдэнтам Чэхіі Вацлам Гавэлам распачаў кампанію салідарнасьці зь Беларусьсю[9]. Імі быў запісаны відэазварот да беларусаў, які падтрымліваў іх на шляху да свабоды[10].

Падчас канцэрту ў Варшаве ў 2007 годзе Мік Джагер сустракаўся з прадстаўнікамі беларускага «Свабоднага тэатру» і паабяцаў падтрымку ў рэалізацыі беларускіх музычных і культурніцкіх праектаў. Напрыканцы сустрэчы Мік Джагер разьвітаўся словамі: «Жыве Беларусь!»[11].

Remove ads

Дыскаграфія

Альбомы

  • 1985 — She’s The Boss
  • 1987 — Primitive Cool
  • 1993 — Wandering Spirit
  • 2001 — Goddess in the Doorway
  • 2004 — Alfie (Soundtrack)
  • 2007 — The Very Best Of Mick Jagger

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads