Мілен Фармэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міле́н Фармэ́р (па-француску: Mylène Farmer, сапраўднае імя — Мілен Гат’е (Mylène Gautier), нар. 12 верасьня 1961, П’ерфон, Манрэаль, Канада) — француская сьпявачка, паэтка, артыстка, кампазытарка, дзіцячая пісьменьніца, красьлярка, бізнэс-кабета.
Remove ads
Жыцьцяпіс
На сцэне з 1984 году. З 90-ых гадоў мінулага стагодзьдзя ў франкамоўным сьвеце прадае найбольшую колькасьць кружэлак. Папулярная ня толькі ў Францыі, дзе лічыцца мэгазоркай, але і на ўсходзе Эўропы (Беларусь, Расея, Украіна), таксама карыстаецца надзвычайнай папулярнасьцю ў Японіі. 27 кастрычніка 2013 году М. Фармэр упершыню наведала Менск у межах турнэ Timeless 2013[6]. Адзіны ў Беларусі канцэрт зорка дала ў Менск-Арэне. У канцы 2015 году зьявіўся новы дзясяты альбом «Interstellaires». 28 верасьня 2018 сьпявачка выпусьціла адзінацаты альбом «Désobéissance» («Непадпарадкаваньне»). У верасьні музыка запісала сынгл «À tout jamais»[7]. Дванаццаты альбом «L’Emprise» анансаваны на канец лістапада 2022[8].
На 2023 год заплянаванае новае турнэ сьпявачкі па Францыі і Эўропе — Nevermore 2023[9].
Cьпявачка часта апісваецца ў прэсе як «гей-ікона»[10], бо ў шматлікіх інтэрвію М. Фармэр выказвала падтрымку гей і лесьбі-парам, падтрымала закон, які дазволіў геям і лесьбійкам брацца шлюбам у Францыі, не аднойчы давала інтэрвію францускаму гей-часопісу «Têtu» (Упарты)[11]. Да ўсяго некаторыя ейныя гіты («Désenchantée», «Sans contrefaçon», «Libertine») здаўна сталі сапраўднымі гімнамі францускай і шырэй франкамоўнай гей-супольнасьці[12].
З 6 па 12 ліпеня 2021 году Мілен Фармэр уваходзіла у склад журы 74-га Канскага кінафэстывалю пад старшынствам Спайка Лі[13].
Remove ads
Дыскаграфія
- 1986: Cendres de lune (альбом)
- 1988: Ainsi soit je… (альбом)
- 1989: En concert (канцэртны запіс)
- 1991: L’Autre… (альбом)
- 1992: Dance Remixes (кампіляцыя)
- 1995: Anamorphosée (альбом)
- 1997: Live à Bercy (канцэртны запіс)
- 1999: Innamoramento (альбом)
- 2000: Mylenium Tour(канцэртны запіс)
- 2001: Les Mots (кампіляцыя)
- 2003: RemixeS (кампіляцыя)
- 2005: Avant que l’ombre… (альбом)
- 2006: Avant que l’ombre… à Bercy (канцэртны запіс)
- 2008: Point de Suture (альбом)
- 2009: N°5 On Tour (канцэртны запіс)
- 2010: «Oui mais… Non» (сынгл)
- 2010: Bleu noir (альбом)
- 2012: Monkey Me (aльбом)
- 2015: Stolen Car, разам з Стынгам (сынгл)
- 2015: Interstellaires (альбом)
- 2018: Rolling Stone (сынгл)
- 2018: N’oublie pas (сынгл разам з LP)
- 2018: Désobéissance (альбом)
- 2020: L'âme dans l’eau (сынгл)
- 2022: À tout jamais (сынгл)
- 2022: L’Emprise (альбом).
Remove ads
Фільмаграфія
- 1994: Giorgino (фільм, выконвае ролю Катрын Дэграс).
- 2006: Arthur et les Minimoys (анімацыя, агучвае Сэленію).
- 2009: Arthur et la Vengeance de Maltazard (анімацыя, агучвае Сэленію).
- 2010: Arthur et la Guerre des deux mondes: (анімацыя, агучвае Сэленію).
- 2018: Ghostland (фільм жахаў).
Узнагароды
- 1988: узнагарода «Найлепшая француская сьпявачка году».
- 1993: найлепшая француская сьпявачка году на World Music Awards.
- 1996: найпапулярнейшы франкамоўны альбом году (Anamorphosée).
- 2000: найлепшы франкамоўны альбом году (Innamoramento).
- 2000: найпрыгажэйшы кліп году (Optimistique-moi), прэмія M6 Awards.
- 2000: найлепшы канцэрт году (Mylenium Tour).
- 2000: сьпявачка году.
- 2001: сьпявачка году.
- 2002: сьпявачка году.
- 2003: сьпявачка году.
- 2005: узнагарода «Найпасьпяховая сьпявачка за апошнія дваццаць год».
- 2006: найлепшы франкамоўны альбом году (Avant que l’ombre…).
- 2007: узнагарода за агучваньне голасу прынцэсы Сэленіі ў анімацыі «Arthur et les Minimoys», узнагарода NRJ Music Awards.
- 2009: найлепшы франкамоўны альбом году (Point de Suture).
Remove ads
Рэкорды
- Адзіная сьпявачка, якая дала канцэрты і двойчы поўнасьцю запоўніла Стад дэ Франс.
- Зьняла самы даўгі музычны кліп — «Pourvu qu’elles soient douces»: 17 хвілінаў і 52 сэкунды.
- Кампазыцыя «Désenchantée» стала самай экспартаванай песьняй на францускай мове.
- Найвялікшы бюджэт франкамоўных кліпаў: «L’Âme-Stram-Gram» — 900 000 €, «California» — 600 000 € і «Pourvu qu’elles soient douces» — 450 000 €.
Remove ads
Бібліяграфія
- Lisa-Loup et le conteur (Ліза-Лу і казачнік), 2003 (філязофская казка для дзяцей, тэкст і малюнкі аўтарства Мілен Фармёр).
- Avant que l’ombre… À Bercy (фотаальбом).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads