Міхась Вышынскі
беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхась Антонавіч Вышынскі (27 студзеня 1940, Менск — 18 студзеня 1996) — беларускі пісьменьнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 27 студзеня 1940 году ў Менску ў сям’і настаўніка.
Пасьля заканчэньня школы фабрычна-заводскага навучаньня ў 1957 годзе працаваў муляром на будоўлях Менску. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1965 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, настаўнічаў на Брэстчыне і Меншчыне. У 1967—1968 гадох працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў выдавецтве «Беларусь», у 1968—1969 гадох — рэдактарам аддзелу прозы часопісу «Нёман». У 1970—1975 гадох — рэдактар вяшчаньня для дзяцей і юнацтва Беларускага радыё. У 1980—1990 годох жыў у в. Айнаравічы Лагойскага раёну падтрымліваў цесную сувязь з рэдакцыяй раённай газэты «Родны край», дзе публікаваліся яго апавяданьні й нарысы[1]. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1970 году[2].
Памёр 18 студзеня 1996 году.
Remove ads
Творчасьць
Літаратурнай працай пачаў займацца з 1959 годзе (апублікаваў нарыс у газэце «Калгасная праўда»). Аўтар кніг аповесцяў і апавяданьняў «Вокны ўначы» (1969), «На павароце» (1973), «Крыніца, сьветлая вадзіца» (1979), «У полі, за сялом…» (апавяданьні для дзяцей, 1981), «Людзі вясны» (нарысы, 1982).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads