Міхаіл Кенька
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаі́л Па́ўлавіч Ке́нька (нар. 8 лютага 1947 в. Верацеі, Пастаўскі раён) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык. Кандыдат філялягічных навук (1983).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Закончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут (1969). Працаваў журналістам, настаўнікам. 3 1973 — асьпірант, з 1976 — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі, з 1983 — намесьнік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 — дацэнт катэдры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1988 прыняты ў Саюз пісьменьнікаў СССР.
Творчасьць
Друкуецца з 1974. Дасьледуе сучасную беларускую прозу і паэзію, тэорыю і практыку мастацкіх перакладаў, творчасьць беларускіх пісьменьнікаў.
Аўтар кніг па літаратуразнаўстве: «Майстэрства Аркадзя Куляшова — перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці» (1987).
Пераклаў з польскай мовы раман «Крыжакі» Генрыка Сянкевіча, аповесьці Язэпа Крашэўскага, апавяданьні С. Гродзенскай, з чэскай — «Клапзубава каманда» Э. Баса, апавяданьні І. Кліма і інш.
Remove ads
Літаратура
- Верабей А. Шматграннасць яго асобы // Роднае слова. — № 2. — 2007. — С. 7-8.
- Кенька Міхаіл Паўлавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал.: Г. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: 2001. — С. 519.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
Вонкавыя спасылкі
Міхаіл Кенька — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads