Міхась Пазьнякоў

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхась Пазьнякоў
Remove ads

Міха́сь Пазьняко́ў (Міхаіл Паўлавіч Пазьнякоў; нар. 24 студзеня 1951; в. Забродзьдзе, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласьць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 24 студзеня 1951 году ў в. Забродзьдзе Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці.

У 1977 годзе скончыў філялягічны факультэт БДУ. Яшчэ ў студэнцкія гады працаваў рабочым на Менскім заводзе шасьцерняў, пазьней настаўнічаў у Бярэзінскім раёне і ў Менску. У 1978 годзе залічаны на працу ў Інстытут мовазнаўства НАНБ, дзе браў удзел у распрацоўцы 2-томных «Русско-белорусского словаря» і «Беларуска-рускага слоўніка», распрацаваў і выдаў вялікі «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» (1988).

З 1981 году — дырэктар Літаратурнага музэю М. Багдановіча. У 1984—2000 гадох працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Юнацтва». Потым два гады ўзначальваў часопіс «Вожык». З 2003 году — у часопісе «Нёман», да траўня 2008 году — намесьнік галоўнага рэдактара, у 2008—2009 гадох — галоўны рэдактар. Адначасова быў намесьнікам дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». З 2009 году — сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, старшыня яго Менскага гарадзкога аддзяленьня.

Remove ads

Узнагароды

  • Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996),
  • ляўрэат трох рэспубліканскіх літаратурных прэмій «Лепшая кніга году»,
  • ляўрэат прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі,
  • ляўрэат прэміі міністра абароны Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры,
  • мэдаль Францішка Скарыны (2011)[2],
  • ляўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Найлепшы твор дзіцячай літаратуры» (2016)[3]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads