Міхаіл Бабічаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаі́л Ба́бічаў (нар. 2 лютага 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца эстонскага клюбу «Нымэ Калью».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, заснавальнікам якой быў ягоны бацька Анатоль Бабічаў. У 2012 годзе перайшоў у склад казанскага «Рубіна», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 году, пакінуўшы «Рубін», узмоцніў склад клюбу італьянскай Сэрыі D «Крас»[4], аднак праз праблемы з дакумэнтамі клюб здолеў заявіць гульца на чэмпіянат толькі ў канцы 2014 году[5].
Улетку 2015 году вярнуўся ў Беларусь. Транаваўся разам зь «Віцебскам», які ачоліў былы трэнэр Міхаіла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі, аднак клюб не пасьпеў заявіць яго на чэмпіянат[6]. У выніку ў кастрычніку ўзмоцніў склад першалігавай «Воршы»[7]. Па заканчэньні сэзону, у сьнежні 2015 году падпісаў кантракт зь «Віцебскам»[8]. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў матча супраць «Менску» (0:1) на пазыцыі апорнага паўабаронцы. Пазьней здолеў замацавацца ў апорнай зоне ў стартавым складзе віцебчукоў.
У сьнежні 2017 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[9]. У пачатку сэзону 2018 году звычайна гуляў у пачатковым складзе, зь верасня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў жодзінскі клюб[10]. Пасьля зыходу з «Тарпэда-БелАЗ» спрабаваў працаўладкавацца ў «Іслачы», але ня даў рады. Пазьней выправіўся на прагляд у гарадзенскі «Нёман», зь якім у лютым 2019 году падпісаў кантракт[11]. Пачынаў сэзон 2019 году ў асноўным складзе гарадзенцаў, аднак зь лета страціў месца ў складзе, выступаючы за дубль. У сьнежні 2019 году пакінуў «Нёман»[12].
У лютым 2020 году стаў гульцом латвійскага клюбу РФШ[13]. У сакавіку 2021 году перайшоў у эстонскі «Нымэ Калью»[14].
Міжнародная
Выклікаўся на таварыскія матчы і зборы юнацкіх зборных Беларусі. У верасьні 2013 году, будучы гульцом расейскага «Рубіна», адмовіўся ад чарговага выкліку[15]. Пазьней патлумачыў адмову бракам гульнёвай практыкі на зборах[16]. 26 сакавіка 2016 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (0:3). Усяго за моладзевую зборную правёў 5 матчаў. У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads