Міхаіл Казлоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Казлоў
Remove ads

Міхаіл Казлоў (нар. 12 лютага 1990 году) — беларускі футбаліст, паўабронца гарадзенскага «Нёману».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

З 2008 году гуляў за дубль магілёўскага «Дняпра». З 2010 году пачаў трапляць у асноўным склад. У сэзоне 2012 году як ужо трывалы гулец пачатковага складу дапамог клюбу перамагчы ў Першай лізе. Па прасоўваньні ў Найвышэйшую лігу захаваў трывалае месца ў асноўным складзе. Звычайна гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У сэзоне 2014 году часам выкарыстоўваўся ў якасьці флянгавага абаронцы.

У студзені 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але беспасьпяхова[4]. У лютым 2015 году скасаваў кантракт з «Дняпром»[5] і стаў гульцом «Віцебску»[6].

У складзе віцебскага клюба замацаваўся ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы. У ліпені і жніўні 2015 году не гуляў праз траўмы, а пазьней вярнуўся ў асноўны склад. Пачатак сэзону 2016 году прапусьціў праз чарговага пашкоджаньня, але з чэрвеня вярнуўся да клюбных шэрагаў. У сэзоне 2017 году выходзіў на поле ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі. У сэзоне 2018 году быў адным з асноўных гульцоў каманды, але толькі ў канцы сэзону пачаў радзей зьяўляцца на пляцоўцы праз траўмы. Гулец дапамог дружыне заняць высокае чацьвертае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату. У сэзоне 2019 году заставаўся гульцом першай адзінаццатцы віцебскай каманды.

У сьнежні 2019 году далучыўся да менскага «Дынама»[7]. У сэзоне 2020 году пареважна зьяўляўся ў стартавым складзе, у 2021 годзе пачаў часьцей выходзіць на зьмену. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[8]. У першай палове сэзону 2022 году чаргаваў выступы ў пачатковым складзе і зьяўленьні на замену, але ўлетку замацаваўся ў асноўным складзе. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[9].

У студзені 2023 году трэнаваўся з гарадзенскім «Нёманам» і неўзабаве афіцыйна далучыўся да табару каманды[10]. У студзені 2024 году на два гады падоўжыў кантракт з клюбам[11].

Міжнародная

У 2011 годзе згуляў адзіны матч за зборную Беларусі (да 21 году).

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads