Міхаіл Кацар
беларускі гісторык мастацтва From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Ка́цар (7 лістапада [ст. ст. 25 кастрычніка] 1906, вёска Клімавічы, Сеньненскі павет, Магілёўская губэрня — 30 сакавіка 1995, Менск) — беларускі гісторык мастацтва. Доктар мастацтвазнаўства (1952), прафэсар (1956), пэдагог.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і: бацька Сяргей, маці Фядосься, старэйшая сястра Матрона Маркевіч (1886—1957).
Пісьменьнік Максім Гарэцкі ў 1925 годзе кватараваў у хаце бацькоў. Вядомы пісьменьнік абудзіў цікавасьць да народнай творчасьці, паказаў што гэта вялікая духоўная каштоўнасьць, сьведчаньне народнага таленту і майстэрства
У 1934 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філязофіі і літаратуры. Настаўнікі — вядомыя вучоныя Ігар Грабар, Аляксей Някрасаў, Аляксей Сідараў, Аляксей Шчусеў, Уладзімер Бонч-Бруевіч. Кожнае лета на радзіме ўсур’ёз заняўся вывучэньнем народнай мастацкай вышыўкі і ткацтва, як найбольш багатай крыніцы старажытных вобразаў і матываў. Усё, што чуў і бачыў, дбайна запісвалася, замалёўвалася, фатаграфавалася. Такім чынам, з 1934 да 1941 г. адбылося 9 паездак, у выніку якіх — сустрэчы з сотнямі ткачых, вышывальшчыц, каруначніц, дзясяткі сшыткаў і сотні аркушаў з запісамі, замалёўкамі і здымкі.[1]
Скончыў інстытут ў 1939 годзе. Працаваў загадчыкам аддзела музэя-сядзібы «Кускова», старэйшым рэдактарам выдавецтва «Мастацтва». 3 1943 году займаўся ў асьпірантуры пры Трацьцякоўскай галерэі пад кіраўніцтвам вядомага гісторыка мастацтва Ігара Эмануілавіча Грабара. Потым быў начальнікам аддзела аховы помнікаў архітэктуры Ўпраўленьня па справах архітэктуры пры СНК БССР. З 1946 г. у Акадэміі Навук Беларусі: у 1946–1950 гг. у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва (з 1947 загадчык сэктара выяўленчага мастацтва); у 1950–1957 гг. у Інстытуце літаратуры; у 1957–1964, 1969–70 гг. загадчык сэктара выяўленчага мастацтва й збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру. Быў адным з актыўных абаронцаў архітэктурнай спадчыны.[2][3] Адначасова ў 1953–1956 гг. загадчык катэдры выяўленчага мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Аўтар кніг па гісторыі беларускага старажытнага й сучаснага выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва й архітэктуры, артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. З—4, 1974—76; т. 7—8, 1972—77). Гэта былі фактычна першыя выданьні пра беларускае мастацтва, калі не ўлічваць недаступныя шырокай грамадзкасьці «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва» Міколы Шчакаціхіна 1928 году выданьня. Працы Міхаіла Кацара паказалі што ў мастацтва Беларусі старажытныя карані, эўрапейскі ўзровень і самабытныя нацыянальныя адметнасьці. Такая шырокамаштабная гістарычная карціна беларускага дойлідзтва, жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дала штуршок сучасным дасьледчыкам для грунтоўных пошукаў.
У апошнія гады працаваў над гісторыяй беларускай арнамэнтыкі ў ткацтве, вышыўцы, кераміцы.
У 1952 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Архітэктура беларускіх гарадоў XVII–XVIII стст.».[4] Чалец Саюза архітэктараў СССР з 1946 году.
Remove ads
Узнагароды і званьні
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені.
Бібліяграфія
- Жывапіс Беларусі. (бел.) // Полымя : часопіс. — 1946. — № 8—9. — С. 160—175.
- Архітэктура Магілёва. // Весці Акадэміі навук БССР : часопіс. — Мінск: 1948. — № 6.
- Выяўленчае мастацтва БССР за 30 год; шляхі его дальнейшага разьвіцьця. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 1948, 10 красавіка.
- Архитектура белорусских городов XVII—XVIII вв. : автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора искусствоведческих наук // . — Москва: Институт истории искусств Академии наук СССР, 1951. — 27 с.
- Беларускі народны арнамент. (альбом) / склалі: К. І. Паўлава і інш. ; адказны рэдактар В. Ф. Мацюшка ; уступны артыкул М. С. Кацара. — Мінск: Савет прамысловай кааперацыі БССР, 1953. — 137 с. — 5000 ас.
- Белорусская советская скульптура. — Минск: О-во по распространению полит. и науч. знаний Белорус. ССР, 1954. — 21 с.
- Выяўленчае мастацтва Савецкай Беларусі. / склад.: Уладзімер Няфёд, Уладзімер Стэльмах; рэдкалегія: Казімер Буслаў, Віталь Вольскі, Рыгор Шырма // Мастацтва Савецкай Беларусі : Зборнік актыкулаў. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1955. — С. 149—178.
- Белорусская архитектура : исторический очерк. — Минск: Государственное издательство БССР, 1956. — 120 с. — 3000 ас.
- Скульптура Савецкай Беларусі / рэдактар А. П. Воінаў. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1957. — 42 с. — 2500 ас.
- Беларуская манументальная скульптура. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 1957, 30 сакавіка.
- Народнае і прыкладное мастацтва савецкай Беларусі. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтвава БССР, 1958. — 230 с. — 5000 ас.
- Нарысы па гісторыі выяўленчага мастацтва Савецкай Беларусі. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтвава БССР, 1960. — 183 с.
- Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода : очерки / редакторы: З. И. Азгур, В. А. Сербента, А. С. Лис. — Мінск: Наука и техника, 1969. — 201 с. — 1100 ас.
- Народно-прикладное искусство Белоруссии от первобытного общества до 1917 года. — Мінск: Вышэйшая школа, 1972. — 173 с. — 1000 ас.
- Беларускі арнамент : Ткацтва. Вышыўка / Пер. з рус., літ. апрац., і навук. рэд. Я.М.Сахуты. — Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1996. — 208 с. — 5000 ас. — ISBN 985-11-0066-8
- Беларускі арнамент : Ткацтва. Вышыўка / Пер. з рус., літ. апрац., і навук. рэд. Я.М.Сахуты. — 2–е выд.. — Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2009. — 223 с. — 1500 ас. — ISBN 978-985-11-0423-5
- Беларускі арнамент : Ткацтва. Вышыўка / Пер. з рус., літ. апрац., і навук. рэд. Я.М.Сахуты. — 3–е выд.. — Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2013. — 223 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0709-0
- Пасланьні ад продкаў: пра што расказвае беларускі арнамент / складальнік А. М. Коршак ; фота: А. П. Дрыбас, М. С. Кацар і інш.. — Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2017. — 73 с. — (Энцыклапедыя народнага майстра). — 1200 ас. — ISBN 978-985-11-0998-8
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads