Арсень Ліс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арсень Ліс
Remove ads

Арсе́нь Сярге́евіч Ліс (4 лютага 1934, вёска Вётхава Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва, цяпер Смаргонскі раён — 28 траўня 2018[1]) — беларускі фальклярыст, літаратуразнаўца, літаратар. Доктар філялягічных навук (1997). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986). Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР (1967) і Саюза беларускіх пісьменьнікаў (1991). Сябра Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» з часу яго заснаваньня.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў БДУ (1956). Працаваў настаўнікам, рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, з 1959 году асьпірант у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1961 навуковы супрацоўнік гэтага ж інстытуту. Дасьледуе традыцыйную культуру беларусаў, літаратуру, гісторыю і пэрыядычны друк Заходняй Беларусі, жыцьцё і дзейнасьць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыю культуры.

У 1965 годзе загітаваў Алеся Белакоза на арганізацыю акцыі накіраваньня лістоў слухачоў курсаў удасканаленьня настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў Менску на адрас ЦК КПБ з выкладам праблемаў адносна статусу беларускай мовы. Акцыя выклікала незадаволенасьць уладаў.[2]

Remove ads

Навуковая спадчына

Адзін з укладальнікаў, аўтараў уступных артыкулаў і камэнтарыяў шматтомнага акадэмічнага збору «Беларуская народная творчасць». Актыўны аўтар унівэрсальнай і галіновых беларускіх энцыкляпэдый. Адзін з удзельнікаў шасьцітомнай навукова-тэарэтычнай працы «Беларускі фальклор. Жанры, віды, паэтыка» (2001—2007) і чатырохтомніка «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.» (вялікі разьдзел па літаратуры Заходняй Беларусі аўтарства А. Ліса разьмешчаны ў 2-м томе). Аўтар аўтабіяграфічнага твора «Ад матчыных песень» (1973), манаграфій «Браніслаў Тарашкевіч» (1966), «М. Шчакаціхін: Хараство непазнанай зямлі» (1968), «Пётра Сергіевіч» (1970), «Купальскія песні» (1974), «Вечны вандроўнік: нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча» (1984), «Пякучай маланкі след: Эцюды да партрэта мастака Горыда» (1981), «Валачобныя песні» (1989), «Жніўныя песні» (1991). Аўтар кніг «Gloria victis!» (2010), «Арсень Ліс. Выбранае» (2014) з сэрыі кніг «Беларускі кнігазбор».

У яго кнігу «Цяжкая дарога свабоды» (1994) увайшлі літаратурныя партрэты А. Смоліча, Р. Шырмы, Ул. Караткевіча, А. Грыневіча, Т. Грыба, Л. Родзевіча, А. Уласава, А. Цьвікевіча. Пісаў нарысы пра творчасьць Я. Драздовіча: «Шляхі і пошукі»; пра зьбіральніка песеннага фальклёру Антона Грыневіча «Песня прасілася ў свет».

Арсень Ліс — укладальнік зборнікаў «Беларускія народныя песні» (1970), «Жніўныя песні» (1974), «Восеньскія і талочныя песні» (1981), «Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы» (з Янкам Саламевічам, 1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), зборніка твораў Б. Тарашкевіча «Выбранае. Публіцыстыка» (1991). Рэдагаваў мэмуары Паўліны Мядзёлкі «Сцежкамі жыцця». Аўтар падручнікаў для студэнтаў ВНУ «Беларуская вусная народная творчасць» (1979) і «Беларуская вусная народная творчасць» (2000), аўтар вялікага разьдзела ў падручніку для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.» (2000).

Аўтар і суаўтар сцэнарыяў дакумэнтальных фільмаў «Песня на ўсё жыццё» (пра Р. Шырму, 1984), «Прысады жыцця» (пра М. Гарэцкага, 1985), «Зямля Тарашкевіча» (1991), «Аркадзь Смоліч» (1992), «Дзядзька Уласаў» (пра А. Уласава 1992), «Адвечныя званы» (пра М. Доўнар-Запольскага, 1993).

З 2004 па 2008 год быў сябрам экспэртнага савета Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Намесьнік старшыні вучонага савета па абароне дысэртацыяў па спэцыяльнасьцях фальклярыстыкі і этнаграфіі.

За актыўны ўдзел у нацыянальным Адраджэньні Камітэтам Ушанаваньня ганараваны мэдалём Язэпа Драздовіча «За руплівасьць на ніве беларускага мастацтва» (25.03.1998), мэдалём Анатоля Бярозкі «Цвяток Радзімы» і адпаведнымі дыплёмамі. Занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь»[3].

Арсень Ліс памёр 28 траўня 2018 году й пахаваны на могілках у вёсцы Залесьсе Смаргонскага раёну.[4][5][6]

Remove ads

Узнагароды і прэміі

  • 1986 — Дзяржаўная прэмія БССР
  • 1994 — Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага (за кнігу «Цяжкая дарога свабоды»).
  • 1998 — Мэдаль Язэпа Драздовіча («за руплівасьць на ніве беларускага мастацтва»).

Бібліяграфія

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads