Наваградзкая вежа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наваградзкая вежа, пазьней Шчытовая вежа, Шчытоўка — унікальны помнік архітэктуры XIII—XIV стагодзьдзяў у Наваградку, частка Наваградзкага замка. Знаходзіцца ў цэнтры места, на Замкавай гары. Захаваліся руіны. Твор раманскай і гатычнай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Наваградзкая вежа | |
![]() Руіны Шчытоўкі | |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°36′05.7″ пн. ш. 25°49′41.1″ у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Наваградзкая вежа на мапе Беларусі ![]() ![]() Наваградзкая вежа |
На тэрыторыі сучаснай Беларусі абарончыя вежы таксама існавалі таксама ў Берасьці, Горадні, Камянцы і Тураве, аднак цалкам захавалася толькі Камянецкая.
Remove ads
Гісторыя
У сярэдзіне XІІІ ст. сярод драўляных зрубаў-гародняў Наваградзкага замка збудавалі мураваную вежу. Гэтая вежа адыграла ключавую ролю пры абароне места, калі ў другой палове XIII — XIV стагодзьдзях галіцка-валынскія, татарскія і крыжацкімі войскі спрабавалі захапіць замак.
У адной з крыжацкіх аблогаў (відаць, у 1394 годзе[1]) вежа атрымала моцныя пашкоджаньні. У канцы XІV ст. яе адбудавалі з цэглы.
Remove ads
Архітэктура
Амаль квадратная ў пляне (12×12 м) ідзе ўглыб на 7,5 м. Яе падмурак мае вышыню 3,5 м, ляжыць на падушцы з рашчыны і жвіру і заканчваецца цокалем вышынёй 0,3 м. Захаваныя сьцены з добра апрацаваных камянёў, прасьветы паміж імі закладаюцца дробна паколатымі камянямі і абломкамі цэглы-пальчаткі, прамазанай вапнавай рашчынай. Ад пачатку стаяла ў паўночнай частцы замка, замыкаючы колца зямлянога вала і некалькі выступаючы ўперад[2].
Адбудаваная вежа 5-ярусная атрымала меншыя памеры (11,4×11,4 м), вышыня яе сьценаў каля 25 м.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads