Замкавая гара (Амсьціслаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Замкавая гара — узгорак і помнік археалёгіі ў Амсьціславе, першапачатковы цэнтар старажытнага места (дзядзінец). Знаходзіцца на высокім правым беразе ракі Віхры, узвышаецца на 20 м над узроўнем вады. Пляцоўка плошчай каля 2 га пэрымэтрам умацоўвалася кальцавым валам, ад якога захавалася паўднёва-ўсходняя частка. У XIV—XVIII стагодзьдзях тут існаваў драўляны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Помнік археалёгіі | |
Замкавая гара | |
Замкавая гара | |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′31″ пн. ш. 31°43′40″ у. д. |
Дата заснаваньня | XII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Замкавая гара на мапе Беларусі ![]() ![]() Замкавая гара | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Першы пісьмовы ўпамін пра гарадзішча ў Амсьціславе датуюцца 1135 годам[1]. Найбольш раньняя драўляная пабудова датуецца 1204 годам. У 1230—1240-я гады тут праклалі драўляную маставую. На 1260-я гады прыпадае найбольш інтэнсіўнае будаваньне ў Амсьціславе. У пачатку XIV ст. пажар зьнішчыў большасць пабудоваў. Па аднаўленьне места зьмяніўся яго плян, на месцы былога гарадзішча збудавалі драўляны замак. У пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1654 годзе дзядзінец зьнішчылі маскоўскія захопнікі ў час Трубяцкой разьні.
У 1893 годзе гарадзішча дасьледаваў Еўдакім Раманаў, у 1925 годзе — Аляксандар Ляўданскі, у 1928 годзе — Сяргей Дубінскі, у 1978 годзе — Міхась Ткачоў. У 1956—1985 гадох тут праводзіў раскопкі Леанід Аляксееў (ускрыта больш за 1200 м²), у 2014 годзе — Ігар Марзалюк.
Remove ads
Археалёгія
Культурны пласт (3,3 м) з 3 гарызонтаў. Ніжні (0,8—0,9 м над мацерыком) склаўся з часоў існаваньня першапачатковага паселішча да ўзьнікненьня вулічных драўляных маставых. Сярод знаходак падвескі ў выглядзе абраза, сегнерава кола з выявай крыжа і інш., рэшткі драўляных пабудоваў. У паўночнай частцы дзяцінца ў мацерыку выявілі могільнік першых жыхароў Амсьціслава, а таксама рэшткі зьнішчаных пажарам пабудоваў. У сярэднім пласьце драўлянымі насціламі вуліц вылучаюцца адначасныя напластаваньні помніка. Выявілі рэшткі 2 вымашчаных бярвёнамі перакрыжаваных вуліцаў. У верхнім пласьце з прычынаў ўмоваў заляганьня драўляныя рэшткі не захаваліся. Заходні бок вуліцы, якая ішла ў кірунку поўнач—поўдзень, меў шчыльную забудову клецямі, сярод якіх вылучаўся дом з падлогай і глінабітнай печчу. На ўсходнім баку вуліцы стаяла чатырохкутная ў пляне капліца з алтаром і пахаваньнямі ўсярэдзіне. Прасочваюцца межы двароў, абнесеных вастраколам. Выяўленыя рэшткі абарончай вежы-данжона, у якой, відаць, разьмяшчалася царква.
Сярод знаходак — бронзавы крыж-энкалпіён (канец XII ст.) з надпісам «Богородица помогай», фрагмент берасьцяной граматы, пісалы з надрапанымі літарамі НТА, Ж, РВ, шахматныя фігуры з дрэва і косьці (латнік і лазьдзя), аскелкі шклянога келіха з арабскім надпісам, рэшткі разьбітых званоў, сагнуты наканечнік вялікай рагаціны XII—XIII стагодзьдзяў
Паводле пісьмовых крыніцаў, на дзяцінцы існавалі 2 царквы — Багародзіцы і Сьвятога Мікалая. Ад першай захаваліся фрагмэнты плінфы мяжы XII—XIII стагодзьдзяў, часткай другой, відаць, была выяўленая абарончая вежа-данжон. Канструкцыя апошняй дае падставу меркаваць, што цэрквы абарончага тыпу існавалі ў Беларусі раней за XV—XVI стагодзьдзі (у той час іх узводзілі з дрэва)[2].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- М. Астанковіч, 1890-я гг.
- 1912 г.
- 1912 г.
- да 1918 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- 2012 г.
- 2012 г.
- 2017 г.
- 2017 г.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads