Наваградзкі мячэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нава́градзкі мячэ́т — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы места, на гістарычнай Мячэтавай вуліцы[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Наваградзкі мячэт | |
Наваградзкі мячэт | |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°35′37.77″ пн. ш. 25°49′34.60″ у. д. |
Канфэсія | Іслам |
Тып будынка | Мячэт |
Заснавальнік | Аляксандар Асановіч |
Дата заснаваньня | 1885 |
Асноўныя даты: | |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Наваградзкі мячэт на мапе Беларусі ![]() ![]() Наваградзкі мячэт | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Мячэт у Наваградку ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі[1]. У 1792 годзе мясцовыя татары атрымалі ад караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага прывілей на будаваньне мячэту, які ўхваліў віленскі біскуп. Праз чатыры гады ў мячэту адбылося першае служэньне.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, мячэт працягваў дзеяць. У 1855 годзе на месцы старога мячэту на сродкі Аляксандра Асановіча, адстаўнога маёра, збудавалі новы мячэт[2].
Найноўшы час
22 верасьня 1929 году мячэт наведаў прэзыдэнт Польскай Рэспублікі Ігнацы Масьціцкі. Да 1939 году пры мячэту працавала рэлігійная школа — мактаб. У 1945 годзе савецкія ўлады зачынілі мячэт, які перабудававалі пад жылую хату.
У 1994 годзе будынак мячэта вярнулі вернікам, пачалося аднаўленьне сьвятыні. 11 ліпеня 1997 году мячэт зноў пачаў дзеяць. Яго адкрыцьцё прымеркавалі да 600-годзьдзя пасяленьня татараў на Беларусі[3].
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. У яго аснове зрубны, блізкі ў пляне да квадрата аб’ём, які пераходзіць у шатровы дах зь нізкім чацьверыком і палогім 4-схільным дахам, мінарэтам з паўсфэрным завяршэньнем. Да асноўнага аб’ёму далучаецца прытвор і два бакавыя прырубы. Ашаляваныя сьцены праразаюцца вокнамі і дзьверамі, якія аздабляюцца ліштвамі, афарбаванымі ў белы колер. Верхнія ліштвы маюць кілепадобную форму, пашыраную ў ісламскай архітэктуры[4].
У мячэту была мармуровая дошка ў гонар Аляксандра Асановіча.
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- 1915—1918 гг.
- 1931 г.
- 14 чэрвеня 1935 г.
- 9 ліпеня 1935 г.
- 1937 г.
- травень 1937 г.
- да 1939 г.
- ліпень 1939 г.
Заўвагі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads