Наваколасава
пасёлак у Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навако́ласава[1] — пасёлак у Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Наваколасаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Створаны ў 1954 як вайсковы гарадок 25-га арсэналу РВСН. У пасёлку жылі афіцэры арсэналу зь сем’ямі і абслугоўваючы пэрсанал. Пасьля распаду СССР вайсковы гарадок быў скасаваны. 25 чэрвеня 2004 году ператвораны ў пасёлак у складзе Слабадзкога сельсавету[2]. 29 чэрвеня 2006 году перададзены ў склад Наваколасаўскага сельсавету, дзе стаў цэнтрам сельсавету[3][4].
Насельніцтва
- 2010 год — 1602 чалавекі
Адукацыя
У пасёлку працуе дзіцячы ясьлі-садок і сярэдняя школа.
Мэдыцына
Мэдыцынскія паслугі аказвае насельніцтву амбуляторыя. Працуе аптэка.
Культура
Цэнтрам мясцовага жыцьця зьяўляецца Дом культуры. У ім працуе бібліятэка. Таксама ў пасёлку дзейнічае праваслаўная царква.
Забудова
Забудова прадстаўлена пераважна шматкватэрнымі цаглянымі дамамі пабудовы 1960—1970-х гадоў. Ёсьць два панэльныя дамы пабудаваныя ў 1980-я гады. Захавалася невялікая колькасьць каркасна-шчытавых дамоў. Катэджная забудова адсутнічае.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads