Навасёлкі (Асіпавіцкі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навасёлкі[1] — вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Сьвіслацкага сельсавету. Разьмешчаная за 35 км на паўночны ўсход ад Асіпавічаў, 13 км ад чыгуначнай станцыі Ялізава на лініі Асіпавічы — Магілёў, 120 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Градзянка — Сычкава. Па паўднёвым захадзе мяжуе зь лесам, на паўночным усходзе ручай.
Remove ads
Гісторыя
У 1640 годзе ўзгадваецца як сяло ў складзе маёнтку Вязаўніца Менскага павету Менскага ваяводзтва. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай увайшла ў склад Расейскай імпэрыі. У 1827 годзе ўваходзіла ў склад Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1884 годзе адчыненая школа. У 1897 годзе ўваходзіла ў склад Пагарэльскай воласьці. Сёньня маюцца пачатковая школа, ветэрынарны участак, крама. Адна з вуліц вёскі названая іменем Героя Савецкага Саюзу Дарафея Леўчанкі(ru), які загінуў 15 жніўня 1941 году ў баі каля вёскі[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 53 жыхары
- 2007 год — 77 жыхароў, 44 двароў
- 1999 год — 116 жыхароў
Славутасьці
За 3 км на ўсход ад вёскі, на беразе ракі Бярэзна захавалася гарадзішча, якое датуецца IV—V, XI—XIII ст., што сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з глыбокай стараджытнасьці.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads