Навасёлкі (Старадароскі раён)
вёска ў Языльскім сельсавеце Старадароскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навасёлкі[1] — вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Языльскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з XIX стагодзьдзя, уваходзіла ў склад маёнтку Сыракомля Бабруйскага павету, належала панам Солтанам. У 1870 годзе ўваходзіла ў склад Горкаўскай воласьці Бабруйскага павету, налічвала 60 жыхароў. У 1897 годзе налічвала 33 двары і 207 жыхароў, хлебазапасны магазын. У 1917 годзе — 386 жыхароў. У 1929 годзе арганізаваны калгас РЭС (рэвалюцыя, электрыфікацыя, сацыялізм). У гады Другой сусьветнай вайны вёска была амаль цалкам спаленая.
28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Горкаўскага ў склад Языльскага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 67 чалавек
- 1999 год — 127 чалавек
Інфраструктура
У вёсцы ёсьць толькі адна вуліца, таму яна ня мае назвы. Паштовая карэспандэнцыя дастаўляецца з указаньнем толькі назвы вёскі і нумару дому.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads