Навум Перкін
беларускі літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навум Саламонавіч Перкін (15 лютага 1912, Тураў, Мазырскі павет, Менская губэрня — 2 кастрычніка 1976) — беларускі літаратуразнавец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 15 лютага 1912 году ў мястэчку Тураў Мазырскага павету Менскай губэрні (цяпер — Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць) у сям’і саматужніка. У 1928 годзе паступіў у Гомельскі пэдагагічны тэхнікум, але з другогага курса вымушаны быў пайсьці працаваць настаўнікам сельскай школы[2]. У 1929—1931 гадох настаўнічаў у пачатковых школах на Гомельшчыне.
У 1936 годзе скончыў літаратурны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту, у 1941 годзе — асьпірантуру пры гэтым інстытуце. Удзельнік нямецка-савецкай вайны — з 1941 году на фронце, з 1942 году ў партызанах на Браншчыне, з 1944 году ізноў на фронце. Быў двойчы паранены.
З 1946 году — навуковы супрацоўнік, у 1963—1976 — загадчык сэктару ўзаемасувязяў літаратур Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філялягічных навук, прафэсар. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1954 году.
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Дэбютаваў у друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў 1946 годзе. Пісаў на расейскай і беларускай мовах. Аўтар працаў «Аркадзь Куляшоў: Паэтычная творчасьць» (1951), «Творчасьць Пятруся Броўкі» (1952), «Шляхі развіцьця беларускай савецкай літаратуры 20-30-х гадоў: Праблемы сацыялістычнага рэалізму» (1960), «У сям’і братэрскіх літаратур» (1967), «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Чалавек у савецкім рамане» (1975), брашуры «Пятро Глебка» (1955), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Абсягі думкі» (1979). Апублікаваны аўтабіяграфічныя мастацкія творы «Хлопчык з мястэчка» (1981) і «Я стаў партызанам» (1982).
Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Гісторыі савецкай шматнацыянальнай літаратуры» (1970—1971), суаўтар дакладаў да III Міжнароднага зьезду славістаў «Асноўныя асаблівасьці развіцьця сучаснай беларускай літаратуры» (з В. Івашыным, 1958) і да V — «Беларускапольскія ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з А. Лойкам, 1969), а таксама падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (з Ю. Пшырковым, 1959—1973).
Remove ads
Узнагароды
- ордэн Чырвонай Зоркі,
- мэдалі,
- Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1980) удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads