Навікі (Івейскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Навікі́[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 9 рэвіскіх душ, вёска ў складзе маёнтка Якунь, які належаў Дмахоўскім. У 1897 г. 5 двароў, 40 жыхароў. У 1909 г. 5 двароў, 48 жыхароў, якія мелі 95 дзесяцін зямлі, 9 кароў, 5 коней.

У 1921—1939 гадах у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1923 г. польскімі ўладамі была зьнята з уліку як населены пункт. Потым адноўлена.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (12 двароў, 75 жыхароў) у Макуцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 25 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. На франтах вайны змагаліся 5 жыхароў вёскі, адзін зь іх загінуў. З 1950 году ў калгасе імя Н. К. Крупскай. Пазьней у саўгасе, экспэрымэнтальнай базе «Чарнэлі». З 16 ліпеня 1954 году ў Юрацішкаўскім сельскім, з 3 траўня 1962 году пасялковым савеце. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 г. 50 жыхароў. Потым у складзе калгаса «Чарнэлі». У 1999 г. 6 двароў, 14 жыхароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 8 чалавек[2]
  • 1999 год — 14 чалавек, 6 двароў

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads