Надзея Іванова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Надзея Іванова
Remove ads

Надзея Іванова (4 студзеня 1952, Глыбокае, Віцебская вобласьць, Беларусь – 25 лістапада 2020, Менск, Беларусь) – адна зь першых беларускіх актывістак з ліку бацькоў ЛГБТК-людзей.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў Глыбокім, жыла ў Расонах і Сьветлагорску, дзе працавала прадзільніцай і эканамісткай. У 1980-х гадох пераехала ў Менск і працавала трамвайніцай. У 1989 годзе была кіроўцай трамвая, які ўдзельнічаў у адной зь першых у БССР рэклямных кампаній беларускага брэнду - газэты «Чырвоная зьмена». Ганарылася, што была адзінай трамвайніцай, хто камунікавала з пасажырамі па-беларуску.[1] Расповяды пра гэты працоўны пэрыяд ляглі ў аснову апавяданьня Ў. Гарбацкага "Трамвайніца".[2]

Пасьля камінг-аўту(be) сына зацікавілася ЛГБТК-актывізмам, далучылася да бацькоўскага клюбу "Community Centre" ў Менску.

У лістападзе 2020 году памерла ад анкалягічнай хваробы.[3]

Remove ads

Дзейнасьць

Надзея Іванова актыўна ўдзельнічала ў нешматлікай тады супольнасьці бацькоў ЛГБТК-людзей. Публічна выступала і заклікала бацькоў не адварочвацца ад сваіх дзяцей, якія ідэнтыфікуюць сябе ЛГБТК. Удзельнічала ў працы бацькоўскага клюбу Community Centre для псыхалягічнай дапамогі і кансультаваньня бацькоў[4]. Прадстаўляла беларускую супольнасьць бацькоў на міжнародных сустрэчах у Кіеве і Львове, удзельнічала ў публічных акцыях у падтрымку правоў геяў і лесьбіянак у рэгіёне. Прымала ўдзел ў гей-прайдах у Менску, Кіеве і Лёндане.[2][5] Прыняла ўдзел у праекце #stophateby для актывізацыі бацькоў і блізкіх ЛГБТК+ людей у падтрымку сваіх дзяцей і супраціву мове варожасьці да ЛГБТК+.[6]

Адкрыты ліст да арцыбіскупа Кандрусевіча

Увосень 2019 году напісала адкрыты ліст арцыбіскупу Кандрусевічу, які ўзначаліў кампанію па зборы подпісаў да звароту ў Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі аб увядзеньні крымінальнай адказнасьці за прапаганду гомасэксуалізму сярод непаўналетніх. Яна зьвяртала ўвагу арцыбіскупа на адсутнасьць пастырскай апекі ЛГБТК людзей у Беларусі і заклікала спыніць  сьвятароў і касьцёльныя структуры ад удзелу ў крыміналізацыі жыцьця такіх людзей, як ейны сын.[7][8] Ліст падпісалі 314 чалавек.[9]

Thumb
Магіла Надзеі Івановай, Могілкі сьв. Панкрата, Лёндан
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads