Расоны

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Расоны
Remove ads

Расо́ны — мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Расонаў. Адміністрацыйны цэнтар Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 4826 чалавек[1]. Знаходзяцца за 170 км на паўночны захад ад Віцебску, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Дратунь (лінія Полацак — Невель). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Полацкам, Дрысай, Невелем.

Хуткія факты
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Паводле археалягічных раскопак, першыя паселішчы на месцы сучаснага мястэчка існавалі ўжо ў X—ХІІ стагодзьдзях[2]. Аднак першы пісьмовы ўпамін пра Расоны як вёску ў складзе Полацкага ваяводзтва зьмяшчаецца ў «Полацкай рэвізіі» і датуецца 1552 годам. У той час яны знаходзілася ў валоданьні Ф. Корсака[3] і налічвалі 7 дымоў.

У Інфлянцкую вайну (1558—1582) Расоны акупавалі войскі маскоўскага гаспадара Івана Тырана, але празь некаторы час Стэфан Баторы вызваліў паселішча.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Расоны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкай (з 1796 году — у Беларускай, а з 1802 году — у Віцебскай губэрні).

Паводле зьвестак Віцебскага губэрнскага статыстычнага камітэту, на 1877 год у Расонах было 12 дымоў, дзеялі 2 царквы, працавалі прыватныя агульнаадукацыйныя жаночая (1866) і мужчынская (1869) вучэльні, карчма. У 1905 годзе вёска ўвайшла ў склад Вазьнясенскай воласьці Полацкага павету.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Расоны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Расоны вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох у Полацкім раёне.). У Другую сусьветную вайну з 15 ліпеня 1941 году да 12 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 14 сакавіка 1958 году Расоны атрымалі афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.

13 лістапада 2005 году ў Расонах асьвяцілі кутны камень касьцёла пад тытулам Сьвятога Язафата Кунцэвіча[4]. 20 студзеня 2006 году адбылося зацьверджаньне гербу мястэчка. 19 красавіка 2010 году Расоны ўзнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[5].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 51 чал.; 1924 год — 135 чал.; 1999 год — 5,4 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 5,5 тыс. чал.; 2009 год — 5409 чал.[7] (перапіс); 2016 год — 4946 чал.[8]; 2017 год — 4888 чал.[9]; 2018 год — 4826 чал.[1]

Адукацыя

У Расонах працуюць сярэдняя школа, цэнтар пазашкольнай работы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і 2 паліклінікі.

Культура

Дзеюць 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі.

Remove ads

Забудова

Расоны разьвіваюцца згодна з генэральнымі плянамі (1969, 1979), а таксама праектам плянаваньня цэнтру (1981). У забудове мястэчка будынкі розных тыпаў. Утварыліся 2—3-павярховыя жылыя кварталы. У цэнтры стаяць 2—5-павярховыя будынкі, парк. Цэнтральны пляц фармуецца пры ўезьдзе з боку Полацку.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Расонаў ...

Транспарт

Праз Расоны праходзяць аўтамабільныя дарогі Р24 (Полацак — Расоны) і Р132 (граніца Расеі — Расоны — Каханавічы).

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Thumb
Музэй баявой садружнасьці

У Расонах працуе Музэй баявой садружнасьці беларускіх, расейскіх, латыскіх і летувіскіх партызанаў, заснаваны ў 1978 годзе. Дзее дом паляўнічага. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Расоны»[11].

Славутасьці

  • Сядзіба (канец ХІХ ст.)
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (1879)

Страчаная спадчына

  • Царква (1836)

Галерэя

Асобы

  • Анатоль Канапелька (1939—2002) — беларускі паэт і перакладнік
  • Аляксандар Ласкаўнёў (нар. 1949) — навуковец у галіне матэрыялазнаўства, акадэмік НАН Беларусі
  • Уладзімер Шарабайка (нар. 1924) — навуковец-біёляг
  • Дзяніс Урад (нар. 23 чэрвеня 1991) — афіцэр Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі, палітычны вязень.

Крыніцы

Літаратура

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads