Мікаэль Ляндро
францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікаэль Ляндро (па-француску: Mickaël Landreau; нар. 14 траўня 1979 году, Машкуль, Францыя) — францускі футбаліст і футбольны трэнэр, гуляў на пазыцыі брамніка. Выступаў за нацыянальную зборную Францыі.
Remove ads
Кар’ера
«Нант»
Ляндро вырас у футбольнай школе «Нанту», і доўгі час быў ягоным асноўным брамнікам. Ягоны дэбют прыйшоўся на матч супраць «Бастыі» ў 1996 годзе й скончыўся ўнічыю 0:0. Праз тры гады галкіпэр перамог са сваім клюбам у Кубку Францыі, а праз сэзон стаў ягоным двухразовым уладальнікам. Самы шчасьлівы момант у кар’еры Ляндро наступіў, мабыць, у 2001 годзе, калі «Нант» стаў чэмпіёнам Францыі.
ПСЖ
У сэзоне 2005—2006 гадоў француз адыграў свой апошні год у родным клюбе й пакінуў яго ў сувязі з заканчэньнем кантракту й жаданьнем выступаць на больш высокім узроўні. За «Нант» Ляндро правёў 335 матчаў у чэмпіянаце Францыі. Ён падпісаў чатырохгадовае пагадненьне з сталічным «Пары Сэн-Жэрмэн» і стаў ягоным капітанам, з тых часоў рэгулярна гуляючы за парыжан.
«Ліль»
29 чэрвеня 2009 году Мікаэль перайшоў у «Ліль» падпісаўшы трохгадовы кантракт[4].
«Бастыя»
23 сьнежня 2012 году Ляндро падпісаў шасьцімесяцовую дамову з карсыканскім клюбам «Бастыя»[5]. Пасьля пераезду на Корсыку, Ляндро паведаміў, што да гэтага ён адмовіўся ад пераходу ў італьянскі «Інтэр»[6].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
За галоўную нацыянальную каманду Ляндро правёў крыху больш за дзесяць матчаў, застаючыся ў цені Фаб’ена Бартэза й Грэгары Купэ. Нягледзячы на гэта, ён узяў сабе першы нумар на чэмпіянаце сьвету 2006 году, і хоць не правёў там ніводнага матчу — стаў срэбраным прызэрам першынства. У 2008 годзе ня трапіў у заяўку каманды на чэмпіянат Эўропы 2008 году.
Дасягненьні
«Нант»:
- Чэмпіён Францыі: 2001
- Уладальнік Кубка Францыі: 1999, 2000
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 1999, 2001
«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Францыі: 2011
Францыя:
- Срэбраны прызэр Чэмпіён сьвету: 2006
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads