Настасься Слуцкая

(XV—XVI стст.) княжна амсьціслаўская, княгіня слуцкая From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наста́сься Слу́цкая (канец XV ст. к. 1526) — літоўская княгіня з роду Мсьціслаўскіх, дачка Івана Юр’евіча Мсьціслаўскага і княгіны Юліяны, жонка князя слуцкага Сямёна Міхайлавіча.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Дата сьмерці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1496 року выйшла замуж за князя Сямёна Міхайлавіча з роду Алелькавічаў. Аднак у 1503 муж памер, княгіня засталася з малым сынам Юрыем і была вымушаная ўзяць кіраваньне княствам у свае рукі. Анастасія ўвяла для насельніцтва падатковыя льготы, умацавала верхні і ніжні замкі Слуцка.

У сярэдзіне жніўня 1505 року некалькі дзясяткаў тысячаў крымскіх татараў на чале з ханам Баты-Гірэем узялі Слуцак у аблогу. Княгіня Настасься загадзя атрымала паведамленьні пра набліжэньне ворага і здолела падрыхтаваць места да абароны, якую ачоліла асабіста. Абаронцы адбілі некалькі татарскіх штурмаў. Татары рабілі падкопы, намагаліся падпаліць места, але месьцічы мужна абараняліся. У рэшце рэшта татары зь вялікімі стратамі былі вымушаныя адступіць.

У 1506 року татары зноўку наехалі на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага і спустошылі ваколіцы Слуцку, аднак 6 жніўня былі разьбітыя пад Клецкам вялікалітоўскім войскам Міхала Глінскага.

Тым часам маладая ўдава стала зайздроснаю нявесткай і неаднарозава прыцягвала ўвагу жаніхоў. Найбольш вядомым зь ейных шанавальнікаў быў князь Міхал Львовіч Глінскі, аднак калі ў 1508 року той пасватаўся да княгіні, Настасься адмовіла яму. Паводле Мацея Стрыйкоўскага, каб заваяваць руку княгіні, Міхаіл двойчы намагаўся ўзяць Слуцак, аднак зазнаў няўдачы. Неўзабаве Міхаіл Глінскі з братамі перайшоў на службу да вялікага князя маскоўскага Васіля III. Аднак з пасланьня Міхаіла Глінскага Васілю III вядома, што Слуцак пад час закалоту аблягаў ня сам Міхаіл, а ягоны сваяк Андрэй Дрождж, так што зьвесткі Стрыйкоўскага пра аблогу Слуцка і раман з княгіняй, імаверна, носяць легендарны характар.

Пасьля таго, як сын Юры падрос і прыняў на сябе кіраўніцтва княствам, ягоная маці адышла ад кіраваньня. У 1523 року выдала дачку Аляксандру за ўжо немаладога князя-ўдаўца Канстанціна Астроскага, які займаў уплывовую пасаду гетмана вялікага літоўскага. Пра апошнія гады жыцьця Настасьсі нічога невядома. Памерла княгіня ў 55-гадовым веку каля 1526 року.

Remove ads

Сям’я

Муж: Сямён Міхайлавіч Слуцкі (? — 14 лістапада 1503) — князь слуцкі і капыльскі (1481—1503).

Дзеці:

  • Юры Сямёнавіч (? — 17 красавіка 1542) — князь слуцкі і капыльскі (1503—1542)
  • Аляксандра Сямёнаўна (? — пасьля 1556) — другая жонка (з 1523) вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астроскага, маці Васіля-Канстантына Астроскага.

У культуры

У 2003 року на студыі «Беларусьфільм» быў зьняты фільм «Настасься Слуцкая», прысьвячены княгіні. Галоўную ролю выканала Сьвятлана Зелянкоўская.

У верасьні 2016 року ў Слуцку ўсталяваны помнік княгіні Настасьсі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads