Натальля Эйсмант

беларуская тэлевядучая From Wikipedia, the free encyclopedia

Натальля Эйсмант
Remove ads

Натальля Мікалаеўна Э́йсмант (у дзявоцтве – Сялюн[1], на тэлебачаньні – Кірса́нава; нар. 16 лютага 1984, Менск, СССР) — беларуская тэлевядоўца, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 16 лютага 1984 году ў Менску. Скончыла Менскую музычную вучэльню, у 2007 г. — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спэцыяльнасьці «Актор драматычнага тэатру й кіно». У менскім Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры выконвала дзіцячыя ролі[2].

З 2007 году працавала рэдактаркай агенцыі тэлевізійных навінаў, карэспандэнткай спэцыяльнага аддзелу выпуску галоўнай дырэкцыі «Агенцыя тэлевізійных навінаў(ru) Белтэлерадыёкампаніі. Вяла выпускі менскіх «Навінаў рэгіёну», выніковую інфармацыйную праграму «Панарама» й разам з мужам Іванам Міхайлавым (Эйсмантам) інфармацыйна-аналітычную праграму «Галоўны этэр»[2]. Працавала таксама ў праграме «Пра мастацтва»[3].

6 лістапада 2014 году прызначаная прэс-сакратаркай прэзыдэнта Беларусі[4]. У пачатку 2017 году яе функцыі былі пашыраны: паводле ўказа Лукашэнкі № 40, у іх пералік былі ўключаны каардынацыя дзейнасьці буйное дзяржаўнае СМІ, фармаваньне праз СМІ грамадзкае думкі пра дзейнасьць прэзыдэнта й г.д. Прэс-сакратар стаў прыраўноўвацца паводле паўнамоцтваў да памочніка прэзыдэнта[5] Палітоляг Уладзімер Рубінчык адзначыў у сувязі з гэтым пашырэньнем, што Н. Эйсмант «увойдзе, умоўна, у сямёрку самых уплывовых дзяржаўных службоўцаў, хоць дагэтуль наўрад трапляла ў дваццатку»[6].

Выказваньні Н. Эйсмант пра дыктатуру як магчымы «брэнд» Беларусі, пра «запыт» на дыктатуру ў сьвеце, зробленыя ў сакавіку 2019 г., атрымалі ў Беларусі розгалас, былі паддадзены жорсткай крытыцы й асьмяяньню[7][8].

Remove ads

Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў

6 лістапада 2020 году Эйсмант была ўключана ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[9]. Эўрапейская рада(be) прызнала Эйсмант адказнаю за каардынацыю мэдыя-дзейнасьці Лукашэнкі, уключаючы падрыхтоўку заяваў і арганізацыю публічных выступаў, падтрымку рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку ў межах кампаніі рэпрэсіяў і запалохваньня, якая праводзіцца дзяржаўным апаратам пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[10]. Згодна з рашэньнем ЭЗ, у прыватнасьці, сваімі публічнымі заявамі ў абарону прэзыдэнта й крытыкаю актывістаў апазыцыі, а таксама мірнае дэманстрантаў, зробленымі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, яна паспрыяла сур’ёзнаму падрыву дэмакратыі й вяршэнства закону ў Беларусі[11].

24 лістапада 2020 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[12]. Акрамя таго, Эйсмант у свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[13], Канада[14][15], Швайцарыя[16][17].

21 чэрвеня 2021 году Эйсмант таксама была ўнесена ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[18][19][20].

У 2022 годзе супраць Эйсмант увялі санкцыі Японія, Украіна і Новая Зэляндыя[21][22].

Remove ads

Дачыненьне да забойства Рамана Бандарэнкі

Паводле зьвестак Аб’яднаньня сілавікоў Беларусі, праз атрыманыя аўдыёзапісы і білінг(uk) нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднаньню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асобаў, якія маюць дачыненьне да забойства менчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасьля таго, як быў зьбіты[23]. Эйсмант уваходзіць у гэты лік[24][25].

Асабістае жыцьцё

З 2010 году ў шлюбе з тэлевядоўцам Іванам Эйсмантам[26].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads