Натан Аке

нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Натан Аке
Remove ads

На́тан А́ке (па-нідэрляндзку: Nathan Aké; нар. 18 лютага 1995 году) — нідэрляндзкі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Звычайна займае пазыцыю цэнтральнага абаронцы, але часам можа згуляць на левым флянзе[4].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Пачаў займацца футболам у роднай Гаазе ў акадэміі клюбу «АДО Дэн Гааг», але ў веку 12 гадоў далучыўся да акадэміі «Фэеноорду»[5]. Патэнцыял хлопца запрыкмецілі скаўты ангельскага «Чэлсі» і запрасілі юнака да сабе. Дэбютаваў Аке ў складзе «Чэлсі» ўжо 26 сьнежня 2012 году ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Норыдж Сіці», калі замяніў на пляцоўцы Хуана Мату ў дадатковы час. Аднак, хутка замацавацца ў складзе абаронца ня здолеў. Наступнымі гадамі ён пераважна праводзіў час у арэндах. Асаблівай стала арэнда ва «Ўотфард», які павярнуўся ў найвышэйшы ангельскі дывізіён і чакаў падмацаваньня з мэтай захаваньня месца ў эліце. Гулец дэбютаваў за клюб у нацыянальным першынстве 19 верасьня 2015 году ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», калі зьявіўся на полі з лавы запасных. Свой першы гол забіў у матчы супраць «Лівэрпулу» празь некалькі месяцаў пасьля таго. У гэты пэрыяд Аке выкарыстоўваўся пераважна на левым флянзе абароны. 29 чэрвеня 2016 году Аке далучыўся ўжо да «Борнмута» на правах арэнды на сэзон 2016—2017 гадоў[6]. Гулец замацаваў у складзе, але ў сярэдзіне сэзону быў адкліканы да «Чэлсі», дзе таксама выходзіў часам на пляцоўку. Па сканчэньні сэзон Аке вярнуўся ў «Борнмут» ужо як паўнавартасны футбаліст клюбу. 5 жніўня 2020 году нідэрляндзец стаў гульцом «Манчэстэр Сіці» за 41 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. Першыя сэзоны абаронца яшчэ быў гульцом ратацыі, але ў сэзоне 2022—2023 гадоў ужо замацаваўся ў асноўным складзе дружыны.

Remove ads

Дасягненьні

«Чэлсі»:

«Манчэстэр Сіці»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads