Нафталан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нафталан
Remove ads

Нафталан (па-азэрбайджанску: Naftalan) — горад рэспубліканскага падпарадкаваньня ў Азэрбайджане.

Хуткія факты

Разьмешчаны за 360 км ад Баку і за 48 км на паўднёвы ўсход ад другога па велічыні гораду краіны — Гянджы, на берагах ракі Нафталан, за 18 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Герань. У горадзе здабываецца лячэбная нафта — нафталана. У 1967 годзе пасёлак Нафталан атрымаў статус гораду.

Remove ads

Гісторыя

Асновы лябараторнага дасьледаваньня ўласьцівасьцяў нафты і карысных выкапняў Нафталану былі закладзены ў 1926 годзе. З гэтага ж года ў зоне радовішча пачаў функцыянаваць спэцыялізаваны курорт «Нафталан». У 1936 годзе пры НДІ курорталёгіі ў горадзе Баку была створана лябараторыя для экспэрыментаў па вывучэньні біялягічнага дзеяньня нафталану.

У 1967 годзе пасёлак Нафталан атрымаў статус гораду. Пачынаючы з 1982 году горад ператварыўся ў месца для санаторна-курортнага адпачынку.

На тэрыторыі Нафталану функцыянуе некалькі гатэляў і санаторыяў. З 1991 году да 2021 году ўваходзіў у склад Гянджа-Газаскага эканамічнага раёну, а з 7 ліпеня 2021 году ўваходзіць у склад Гянджа-Дашкесанскага эканамічнага раёну.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads