Нача (прыток Бабра)
рака ў Беларусі, прыток Бабра From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
На́ча — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бабру (басэйн Дняпра). Цячэ ў Крупскім і Барысаўскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 80 км. Плошча вадазбору 526 км². Выдатак вады ў вусьці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Асноўны прыток — рака Блудыня (левы). Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Баркоў Халопеніцкага сельсавету Крупскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне вёскі Вяляцічаў Барысаўскага раёну.
Даліна трапэцападобная, у многіх месцах невыразная, шырынёй 1—1,5 км. Схілы спадзістыя (вышыня 4—6 м), у ніжняй плыні мерна стромкія (да 10 м). Абалона двухбаковая, шырынёй 300—600 м, перасечаная мэліярацыйнымі канавамі, большай часткай адкрытая. Рэчышча каналізаванае на працягу 28 км (ад вытоку да вёскі Вялікіх Жаберычаў), на астатнім працягу зьвілістае, шырынёй 5—10 м[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads