Недрава
возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Не́драва — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Друйкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 7 км на паўночны ўсход ад Браслава, каля вёскі Маскаўцаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр. Плошча паверхні возера 3,72 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 2,23 км. Найбольшая глыбіня дасягае 12,2 м, сярэдняя складае 4,8 м. Аб’ём вады 17,8 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 15 км.
Возера
Недрава
Недрава на мапе Беларусі ![]() ![]() Недрава | |||||||||||||||||||||
![]() |
Каля ўсходняга берага возера стаіць гістарычнае мястэчка Слабодка.
Remove ads
Апісаньне
Катлавіна складанага тыпу, круглаватая. Схілы маюць вышыню да 10 мэтраў і знаходзяцца пад лугам і хмызьняком. На поўначы ад возера знаходзіцца озавая града вышынёй 15—20 мэтраў, парослая рэдкім хваёвым лесам. Берагі нізкія, пясковыя. На поўначы ёсьць дзялянкі з абразійнымі берагамі. Мелкаводзьдзе пясковае. Да глыбіні 3—4 мэтры дно глеістае, на большых глыбінях — сапрапэлістае. Падводная расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 4 мэтраў.
Мае тры выспы агульнай плошчай 2 гектары (0,02 км²).
Возера эўтрофнае, добра праточнае. Злучаецца пратокай з возерам Поцехам, таксама ў вадаём упадае ручай з возера Веры. Ракі Друйка, якая цячэ праз возера, злучае яго з возерам Несьпішам[2].
Праз возера праходзіць турыстычны маршрут.
Remove ads
Флёра і фаўна
У возеры водзяцца лешч, судак, плтка, шчупак, акунь, мянтуз ды іншыя віды рыбаў, сустракаецца вугор[3].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads