Непарыўны прагал
адмысловы кампутарны сымбаль From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Непары́ўны прага́л[1][2][3], таксама неразры́ўны прабе́л[3][4], NBSP[5] (ад анг. NonBreakingSpace) ( [a]) — гэта сымбаль прагалу, які прадухіляе аўтаматычны разрыў радка ў яго пазыцыі.
У некаторых фарматах, уключаючы HTML, гэта таксама прадухіляе згортваньне пасьлядоўных прагальных знакаў у адзін прагал. Таксама існуюць непарыўныя прагалы зь іншай шырынёй.
Remove ads
Выкарыстаньне й варыяцыі
Праграмнае забесьпячэньне для апрацоўкі тэксту звычайна мяркуе, што аўтаматычны разрыў радка можа быць устаўлены ўсюды, дзе сустракаецца сымбаль прагалу; непарыўны прагал прадухіляе гэта (пры ўмове, што праграмнае забесьпячэньне распазнае сымбаль). Напрыклад, калі тэкст «100 км» не зусім зьмесьціцца ў канцы радка, праграмнае забесьпячэньне можа ўставіць разрыў радка паміж «100» і «км». Рэдактар, які лічыць такія паводзіны непажаданымі, можа выбраць выкарыстаньне непарыўнага прагалу паміж «100» і «км». Гэта гарантуе, што тэкст «100 км» ня будзе парушаны: калі ён не зьмяшчаецца ў канцы радка, ён цалкам пераносіцца на наступны радок[6].
Варыяцыі
- U+202F narrow no-break space (NNBSP)
- NNBSP быў уведзены ў Unicode 3.0 для мангольскай мовы[7], каб аддзяліць суфікс[8] ад асновы слова без указаньня межы слова. Ён таксама выкарыстоўваецца ў францускай (перад
;
,?
,!
,»
,›
і пасьля«
,‹
; таксама звычайна пасьля:
) і нямецкай (у скарачэньнях, напр. «z. B.», «d. h.», «v. l. n. r.»)[9]. - Пры выкарыстаньні ў мангольскай мове яго шырыня звычайна складае адну траціну звычайнага прагалу; у іншых кантэкстах яго шырыня складае каля 70 % ад звычайнага прагалу, але можа нагадваць шырыню тонкага прагалу (U+2009), па меншай меры, зь некаторымі шрыфтамі[10]. Таксама, пачынаючы з вэрсіі 34 Unicode Common Locale Data Repository (CLDR), NNBSP выкарыстоўваецца ў якасьці разьдзяляльнага знаку груп тысяч для лічбаў у францускай і гішпанскай мовах[11][12].
- U+2007 figure space
- Стварае прагал, які роўны сымбалям лікаў (0—9).
- U+2060 word joiner
- Не стварае прагалу, забараняе разрыў радка ў яго пазыцыі.
Remove ads
Прыклад
Зьмена памеру акна ў браўзэрах прадэманструе эфэкт непарыўнага прагалу ў тэксьце ніжэй.
Каб паказаць непарыўны эфэкт непарыўнага прагалу, наступныя словы былі падзеленыя непарыўнымі прагаламі:
Lorem Ipsum Dolor Sit Amet Consectetur Adipiscing Elit Sed Do Eiusmod Tempor Incididunt Ut Labore Et Dolore Magna Aliqua Ut Enim Ad Minim Veniam Quis Nostrud Exercitation Ullamco Laboris Nisi Ut Aliquip Ex Ea Commodo Consequat Duis Aute
Каб паказаць, што непарыўны прагал не каляпсуецца, наступныя словы былі падзеленыя лікам непарыўных прагалаў, які павялічваецца:
Lorem Ipsum Dolor Sit Amet Consectetur Adipiscing Elit Sed Do Eiusmod Tempor Incididunt Ut Labore Et Dolore Magna Aliqua Ut Enim Ad Minim
Гэтыя словы падзеленыя звычайным прагалам:
Lorem Ipsum Dolor Sit Amet Consectetur Adipiscing Elit Sed Do Eiusmod Tempor Incididunt Ut Labore Et Dolore Magna Aliqua Ut Enim Ad Minim Veniam Quis Nostrud Exercitation Ullamco Laboris Nisi Ut Aliquip Ex Ea Commodo Consequat Duis Aute
Remove ads
Правілы набору
- паміж двума ініцыяламі й паміж ініцыяламі й прозьвішчам выкарыстоўваецца вузкі прагал (NNBSP) («В. К. Каліноўскі»);
- паміж скарочанымі зваротамі й прозьвішчам («сп. Вітольд»), а таксама пасьля геаграфічных скарачэньняў («м. Менск, «р. Прыпяць);
- паміж знакамі нумару, параграфа, адсотка й лічбамі, якія маюць да іх дачыненьне («№ 1», «§ 293»);
- унутры скарачэньняў («і да т. п.», «г. зн.», «н. э.» і т. п.);
- паміж лікамі й адзінкамі вымярэньня або падліковымі словамі, якія маюць да іх дачыненьне («16 км», «1918 г.»);
- перад працяжнікам у сярэдзіне сказу — «Непары́ўны прага́л, таксама неразры́ўны прабе́л — гэта сымбаль прагалу, які прадухіляе аўтаматычны разрыў радка ў ягонай пазыцыі.»;
- паміж групамі лічбаў у мнагазначных ліках, па тры лічбы справа налева, пачынаючы з чатырох- альбо пяцізначных лікаў (8 765 468 041 гігабайтаў)»;
- перад нумарамі вэрсіяў праграмных прадуктаў і часткамі іх назваў, якія складаюцца зь лічбаў або скарачэньняў («Windows 11»);
- пасьля прыназоўнікаў і злучнікаў (асабліва адналітарных або пачаткоўцаў сказу), перш за ўсё ў загалоўках («Подпіс да выявы»); пасьля часьціцы «не/ня», перад часьціцамі «б», «ж».
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads