Нефцякамск

горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Нефцякамск
Remove ads

Нефцякамск (па-расейску: Нефтекамск, па-башкірску: Нефтекама) — горад (з 1963) у Расеі, у складзе Башкартастану. Насельніцтва 131 942 чал. (2021). Заснаваны ў 1957 годзе. Па колькасьці насельніцтва чацьвёрты горад у Рэспубліцы пасьля Уфы, Стэрлітамаку і Салавату. Займае 124 месца сярод гарадоў Расеі па колькасьці жыхароў.

Хуткія факты

Горад разьмешчаны на рацэ Кама, за 220 км ад Уфы. Чыгуначная станцыя. Вядучыя галіны народнай гаспадаркі электраэнергетыка (Карманаўская ДРЭС) і нафтаздабыча.

Remove ads

Гісторыя

У 1956 годзе каля вёсак Касёва і Марына было выяўлена нафтавае радовішча — Арланскае. З пачаткам распрацоўкі радовішча было вырашана ўзьвесьці рабочы пасёлак нафтавікоў. У 1963 годзе быў заснаваны горад Нефцякамск. Назва адлюстроўвае спэцыялізацыю гораду і яго разьмяшчэньне непадалёк ад ракі Кама.

У 1972 годзе на падставе пастановы Савету Міністраў СССР ад 17 сьнежня 1970 году «Аб будаўніцтве і рэканструкцыі заводаў Міністэрства аўтамабільнай прамысловасьці для забесьпячэьння Камскага аўтамабільнага заводу запаснымі часткамі і камплектуючымі дэталямі» быў пабудаваны Нафтакамскі аўтазавод.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads