Салават

From Wikipedia, the free encyclopedia

Салават
Remove ads

Салава́т (па-расейску: Салават, па-башкірску: Салауат) — горад (з 1954 году) у Расеі, у складзе Башкартастану. Насельніцтва на 2016 год — 153 973 чалавекі. Заснаваны ў 1948 годзе.

Thumb
Спартова-канцэртны комплекс
Хуткія факты

Горад знаходзіцца на поўдні Башкартастану, на левым беразе ракі Белай (прыток Камы), за 178 км на поўдзень ад Уфы. Чыгуначная станцыя.

Буйны цэнтар нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасьці (ААТ «Салаватнефтеоргсинтез», выпускае вадкае паліва, сьпірты бутылавыя, поліэтылен высокага ціску, азотныя ўгнаеньні і г. д.), перапрацоўчая магутнасьць комплексу — 11,7 млн тон нафты ў год. Нафтаперапрацоўчы комплекс шэрагам трубаправодаў зьвязаны з нафтапромысламі Ішымбая, Шкапава, Арлана, з радовішчамі газу (Каргалінскае Арэнбурская вобласьць), газакандэнсату (Карачаганаскае, Казахстан), а таксама з хімічнымі прадпрыемствамі Стэрлітамаку. Таксама ў горадзе працуюць заводы «Салаватнефтемаш», аўтарамонтны і вопытна-экспэрымэнтальны па выпуску мэталяканструкцыяў. Апроч гэтага, функцыянуе буйны шклозавод (ААТ «Салаватстекло»), заводы жалезабэтонных і мінэраляватных вырабаў, швейная фабрыка, фабрыкі паляўнічага рыштунку і трыкатажных вырабаў. Харчовыя прадпрыемствы. Электраэнэргетыка ў горадзе прадстаўленая Салавацкай (264 МВт) і Новасалавацкай ЦЭЦ (530 МВт).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads