Новае Неба

беларускі рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Но́вае Не́ба — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 1991 годзе бард-сьпявачкай Касяй Камоцкай і гітарыстам Лявонам Шырыным[1].

Хуткія факты Гады, Краіна ...

Мінуўшчына

Кася Камоцкая, якая выконвала акустычныя песьні на гітары, на параду Алеся Камоцкага запрасіла гітарыста Лявона Шырына для ўдзелу ў запісе на радыё[1]. Гэтая супольная праца дала жыцьцё новаму калектыву, які атрымаў назву „Новае Неба“. Гурт ня меў сталага складу музыкаў (акрамя Касі Камоцкай), у розны час да яго далучаліся Лявон Вольскі, Вячаслаў Корань, Алег Дземідовіч, Юрась Ляўкоў, Юлія Глушыцкая і інш. Тэксты пісалі Міхал Анемпадыстаў, Адам Глёбус, Анатоль Сыс, Лявон Вольскі й іншыя сучасныя беларускія паэты.

Дэбютны альбом убачыў сьвет пад назвай «Дзеці чорнага гораду» (1991). Чацьверты альбом «Мая краіна» запісаны адразу пасьля лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 року, як балючая рэакцыя на палітычныя перамены. У 1999 року быў выпушчаны зборнік «Песьні розных гадоў» (таксама вядомы пад назвамі «The Best», «Выбранае», «Лепшае»)[2]. У тым жа 1999 року лэйблам Каўчэг выдадзены апошні электрычны альбом гурту «Cepieliny», у запісе ўдзельнічалі гітарыст Слава Корань, басіст Аляксей Паўловіч, ударнік Аляксандар Быкаў[3]. Альбом мусіў стаць кропкай у гісторыі гурту. Аднак у 2000-х Кася Камоцкая час ад часу зьбірала скарочаны акустычны склад гурту (гітарыст ULIS Слава Корань і віялянчэлістка Юлія Глушыцкая). Плёнам гэтай працы стаў альбом «Акустыка», запісаны 30 кастрычніка 2004 року на канцэрце ў Доме літаратара Сержуком Лабандзіеўскім і выдадзены лэйблам БМАgroup у 2005 року. Акрамя песень, на дыск былі зьмешчаныя тры відэакліпы гурта («Цэпэліны», «Дом», «Неба мяняе колер»)[4].

У 1995 року, на «Рок-каранацыі’94», гурт атрымаў рок-карону за альбом «Сон у трамваі». На «Рок-каранацыі’95» і ’96 лідар гурта Кася Камоцкая атрымлівала званьні «Рок-князёўны»[1].

Гурт „Новае Неба“ лічыцца адной з галоўных зьяваў на музычнай сцэне Беларусі 1990-х рокаў[5].

Remove ads

Дыскаграфія

Альбомы

Складанкі

Remove ads

Удзельнікі

Літаратура

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads