Новая Карма
вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́вая Карма́[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 80 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад места Жлобін, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 76 км ад Гомелю.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваная ў другой палове XIX стагодзьдзя сялянамі суседніх вёсак, на землях, набытых імі ў абшарніка. Паводле перапісу 1897 году ў Якімава-Слабадзкой воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працавалі вятрак і кузьня. 3 жыхары загінулі ў савецка-фінскай вайне 1939—1940 гадоў. У часе нямецка-савецкай вайны ў лістападзе 1943 году акупанты спалілі 36 двароў і забілі 10 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 58 жыхароў, у памяць пра загінулых у цэнтры вёскі ўсталяваная скульптура салдата. У 1976 годзе да вёскі далучаная вёска Осава Буда, у 1967 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлку Работка. У складзе калгасу «Іскра» (цэнтар — вёска Папаратнае).
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1897 — 12 двароў, 75 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 36 двароў; 1940 — 48 двароў, 253 жыхары; 1959 — 183 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 36 гаспадарак, 80 жыхароў[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads