Норбэрт Рандаў
нямецкі славіст, беларусазнавец, перакладчык і выдавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́рбэрт Ра́ндаў (па-нямецку: Norbert Randow; 27 лістапада 1929[1], Нойштрэліц — 1 кастрычніка 2013) — нямецкі славіст, беларусазнавец, перакладчык і выдавец. Займаўся выданьнем літаратуры на баўгарскай, беларускай, расейскай і старацаркоўнаславянскай мовах; лічыўся першым экспэртам па баўгарскай і беларускай літаратуры ў Нямеччыне.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Да 1953 року вывучаў славістыку ў Ростаку і Бэрліне. У 1954 паступіў у асьпірантуру ў Сафіі, аднак не пасьпеў яе скончыць, паколькі праз год быў адкліканы амбасадай НДР з-за публікацыі сатырычнай рэцэнзіі на толькі што выдадзены нямецка-баўгарскі слоўнік. Працаваў асыстэнтам па баўгарскай літаратуры ў Бэрлінскім унівэрсытэце імя Гумбальта.
У 1962 падчас ператрусу ў ягонай хаце Штазі знайшла асобнік «Доктара Жывага» Барыса Пастарнака, што стала падставай для абвінавачаньня ў дзяржаўным паклёпе. Норбэрт Рандаў быў асуджаны да 3 гадоў зьняволеньня, і на гэтым акадэмічная кар’ера Рандаў скончылася. Да 1989 року ён заставаўся пад праслухоўваньнем Штазі і быў пазбаўлены сталай працы[2].
Па вызваленьні Рандаў займаўся ў асноўным перакладамі з баўгарскай, з 1978 року для дасьледаваньняў і перакладаў амаль штогод езьдзіў у Баўгарыю, гэтая дзейнасьць фінансавалася стыпэндыяй Баўгарскай Акадэміі навук. У 1967 пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, якая жыла ў Заходнім Бэрліне. Бачыліся яны рэдка, паколькі маглі сустракацца адзін з адным хіба ў Баўгарыі, аднак у сям’і нарадзіўся сын Клімэнт[2].
Пазнаёміўшыся са сваім шваграм Уладзімерам Чапегам (ягоная сястра Гундула выйшла замуж, пакуль Норбэрт сядзеў у турме), зацікавіўся беларускай літаратурай. Быў знаёмы між іншага з Васілём Быкавым, Уладзімерам Караткевічам, Янкам Брылём, Алесем Разанавым, Рыгорам Барадуліным, Уладзімерам Арловым[3].
З 1993 року — запрошаны прафэсар Бэрлінскага ўнівэрсытэту. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, ганаровы сябра нямецка-баўгарскага таварыства за разьвіцьцё стасункаў між Баўгарыяй і Нямеччынай.
Remove ads
Дзейнасьць
У 2003 року ў фондах Верхнелужыцкай навуковай бібліятэцы ў Гёрліцы знайшоў раней невядомы асобнік праскага выданьня «Бібліі» Францыска Скарыны.
Пераклаў на нямецкую мову творы шэрагу беларускіх аўтараў, у тым ліку М. Багдановіча, В. Быкава, А. Гаруна, М. Гарэцкага, Я. Коласа, Я. Купалы і інш. Пераклад аповесьці М. Гарэцкага «Дзьве душы», над якім Рандаў працаваў шмат гадоў і называў «ключавым творам беларускай літаратуры»[3], выйшоў у 2014 року, па яго сьмерці[4].
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн «Стара Планіна» (Баўгарыя, 2001)
- Ляйпцыская кніжная прэмія за Эўрапейскае паразуменьне (2001)
- Ордэн «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына» (2008)
- Ганаровы доктар Шуменскага (2004), Паўднёва-заходняга (2007) і Сафійскага (2010)[5] ўнівэрсытэтаў
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads