Дзьве душы
твор Максіма Гарэцкага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дзьве душы́» — аповесьць Максіма Гарэцкага. Твор апавядае пра лёс памешчыка Ігната Абдзіраловіча.
Сюжэт
У 1890 годзе пан Абдзіраловіч вяртаецца з балю, каб пабачыць свайго сына Ігналіка. У лесе разбойнікі нападаюць на памешчыка й забіваюць яго жонку. Узятая ў двор памешчыка да яго сына Маланьня мяняе панскае дзіця сваім. Спадчыньнік заможных Абдзіраловічаў, пасьля «апрашчонік і народалюбец», студэнт, якога выкінулі з унівэрсытэта за вольныя думкі, пасьля прапаршчык царскага войска. Падчас Першай сусьветнай вайны Ігнат даслужыўся да камандзіра роты, але потым яго з фронту адправілі лячыцца ў Маскву. Там ён зноў сустрэў сваю кармілку, а таксама Васіля, які зьяўляецца сапраўдным панскім сынам, жыве ў Маскве, працуе на фабрыцы. Калі кармілка адкрыла яму даўнюю таямніцу, яго апошняя ўпэўненасьць перавярнулася з ног на галаву.
Remove ads
Уплыў на культуру
Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філязофію. У прыватнасьці Ігнат Канчэўскі падпісаў праграмнае эсэ беларускай філязофіі «Адвечным шляхам» прозьвішчам галоўнага гэроя аповесьці – Ігнат Абдзіраловіч[1].
Аудыёкніга
У аўдыёкнігу, апроч аповесьці «Дзьве душы», увайшлі апавяданьні «Літоўскі хутарок», «Рускі» і «Роднае карэньне». Прачытаў усе гэтыя творы заслужаны дзеяч мастацтваў, тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі. Кніга мае багатае гукавое і музычнае (Сяргей Рахманінаў, Ёзэф Гайдн ды інш.) афармленьне.
- Максім Гарэцкі.; Валеры Мазынскі «Дзьве душы», «Літоўскі хутарок», «Рускі» і «Роднае карэньне». Kamunikat.org — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка.
- Максім Гарэцкі.; Валеры Мазынскі Дзьве душы. Беларуская палічка — беларуская электронная бібліятэка.
Тэатар
У красавіку 2016 году ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэмʼера спэктакля «Дзьве душы» паводле аповесьці Максіма Гарэцкага ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна, аўтарамі інсцэнаваньня аповесьці зьяўляюцца Максім Клімковіч і Ўладзіслаў Ахроменка[2][3].
Купалаўскі тэатар упершыню зьвярнуўся да творчасьці Максіма Гарэцкага – «Дзьве душы» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Пра тое, як ствараўся спэктакль «Дзьве душы» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна, Міхась Скобла пагутарыў з Уладзіславам Ахроменкам і Максімам Клімковічам – аўтарамі сцэнічнай вэрсіі знакамітай аповесьці[4].
Remove ads
Бібліяграфія
|
Рэцэнзіі, крытыка
Пераклады на ангельскую мову
Пераклады на нямецкую мову
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads