Нэўроз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нэўроз (псыханэўроз, нэўратычны разлад; стар.-грэц. νεῦρον — жыла) — абарачальны нэрвова-душэўны разлад, які ўсьведамляецца хворым і абумоўлены душэўнай шкодай ад ўнутрыасабовай супярэчнасьці і сутыкненьня зь іншым чалавекам. Віды: 1) агульныя («вялікія») — гістэрыя, неадчэпны стан(en) і нэўрастэнія; 2) прыватныя — дэпрэсія, іпахондрыя і фобія; 3) сыстэмныя (у дзяцінстве) — заіканьне, начное нетрыманьне брулёў, цік(en). Праявы: павышаная стамляльнасьць, парушэньне сну і пачуцьцёва-паводзінныя парушэньні; бываюць глухата, паралюш і сьлепата[1]. Панятак «нэўроз» увёў у мэдыцыну ў 1776 годзе шатляндзкі лекар Ўільям Калэн(en) (1710—1790) .

Remove ads

Папярэджаньне

Прадухіленьню хваробы спрыяе ўстойлівы расклад працы, адпачынку і харчаваньня. Карысна адмовіцца ад ўжыцьця ўзбуджальных страваў і рэчываў, якія спрыяюць разьвіцьцю залежнасьці (алькаголь, нікатын, кава і шакаляд). Штодзённая разьмінка, што ўлучае бег, прысяданьні, плаваньне і хадзьбу (40 хвілінаў), таксама папярэджвае разьвіцьцё захворваньня. Адмысловае значэньне маюць практыкаваньні глыбокага дыханьня[2]. Сон мае складаць 8 гадзінаў на суткі. Перад сном варта праветрываць пакой, адмовіцца ад спажываньня ежы і праслухоўваньня гучнай музыкі. Штодзённае харчаваньне мае ўлучаць бананы, тлустыя гатункі рыбы і памідоры[3].

Remove ads

Чыньнікі

Узьнікненьню хваробы спрыяюць канфлікты (зьнешнія ці ўнутраныя), траўмавальныя для псыхікі абставіны і пачуцьцёва-разумовая перанапруга.

Сымптомы

Хвароба выяўляецца праз дрэнны пачуцьцёвы стан, нерашучасьць, праблемы ў дачыненьнях, неадэкватную самаацэнку, супярэчлівасьць каштоўнасьцяў і жаданьняў, зьменлівасьць настрою, раздражняльнасьць, адчай, плаксівасьць, ранімасьць, трывожнасьць, засяроджанасьць на душэўнай траўме, зьніжаную памяць і ўвагу, адчувальнасьць да гучнага шуму, яркага сьвятла і перападаў тэмпэратуры, парушэньне сну і ранішнюю дрымотнасьць.

Беларусь

У Беларусі на нэўрозы прыпадае блізу 80% усіх псыхічных разладаў[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads