Ніжнедзявіцкі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніжнедзяві́цкі раён (па-расейску: Нижнедевицкий район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Варонескай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Ніжнедзявіцак.
Remove ads
Геаграфія
Ніжнедзявіцкі раён мяжуе зь Семілуцкім, Хахольскім і Рап’ёўскім раёнамі, а таксама Курскай і Белгародзкай абласьцямі. Плошча раёну складае 1240 км².
Гісторыя
Ніжнедзявіцкі раён быў утвораны ў 1928 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. У 1963 годзе быў скасаваны і аб’яднаны з Хахольскім раёнам, аднак 12 студзеня 1965 быў зноўку створаны.
Эканоміка
Вызначальнай галіной раёну зьяўляецца сельская гаспадарка. Плошча сельгасугодзьдзяў скаладе 94 тыс. га. Ральля займае 71,2 тыс. га. У структуры пасяўных плошчаў збожжавыя займаюць 53% ад агульнай плошчы ральлі.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads