Пары Ніжні Ноўгарад

расейскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Пары Ніжні Ноўгарад
Remove ads

«Пары́ НН» (па-расейску: Пари НН) — расейскі футбольны клюб з гораду Ніжняга Ноўгараду. Заснаваны ў 2015 годзе і ад пачатку называўся як «Волга-Алімпіец» ды «Алімпіец». У 2021 годзе дэбютаваў у Прэм’ер-лізе.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Раней у горадзе ўжо існавалі прафэсійныя клюбы, як то «Волга», але яны зь цягам часу страчвалі прафэсійны статус. У 2015 годзе быў створаны клюб «Алімпіец», які заявіўся ў Прафэсійную футбольную лігу, якая была трэцім дывізіёнам у герархіі расейскага футболу. За мэту ставілася разьвіцьцё ніжагародзкага футболу шляхам адбору найлепшых мясцовых выхаванцаў[2]. Хатнія матчы каманда «Волга-Алімпіец», перад якой ставілася задача здабыць месца ў другім дывізіёне[2], цягам усяго сэзону праводзіліся на стадыёне Паўночны. У выніку клуб заняў трэці радок у зоне Ўрал-Паволжа, толькі на адзіны пункты адстаўшы ад іжэўскага «Зэніту». Ужо праз год каманда пераехала на стадыён Лякаматыў, бо «Волга» да гэтага часу ўжо была расфармаваная. Паводле вынікаў другога сэзону каманда фінішавала першай у сваёй зоне і прабілася ў Футбольную нацыянальную лігу.

Сэзон 2017—2018 гадоў у ФНЛ клюб пачаў з двух нічыйных вынікаў на сваім полі, спачатку разышоўшыся зь лікам 2:2 з курскім «Авангардам» і згуляўшы 0:0 з «Крыламі Саветаў», якія ў мінулым сэзоне выступалі ў Прэм’ер-лізе[3] у Дзяржынску на стадыёне Хімік, з прычыны рэканструкцыі Лякаматыва. 21 верасьня 2017 году каманда ў 1/16 фіналу Кубка Расеі выгуляла клюб з Прэм’ер-лігі «Ўфу» ў сэрыі пэнальці[4]. Брамнік «Алімпійца» Артур Анісімаў адбіў пэнальці, а таксама выканаў пераможны ўдар з кропкі[5].

У год чэмпіянату сьвету, матчы якога ладзіліся ў тым ліку і на стадыёне Ніжні Ноўгарад, клюб зьведаў істотныя зьмены. 28 чэрвеня 2018 году клюб атрымаў новую назву «Ніжні Ноўгарад»[6], а замест Мікалая Пісарава галоўным трэнэрам быў прызначаны Дзьмітры Чэрышаў[7], зь якім да каманды далучыўся цэлы шэраг футбалістаў. Сэзон ніжагародцы скончылі на 4-м месцы. Паводле вынікаў сэзону 2020—2021 гадоў клюб заняў трэці радок, што дазволіла яму прабіцца ў Прэм’ер-лігу, бо «Арэнбург», які быў на пазыцыю вышэй, ня здолеў прайсьці працэдуру ліцэнзаваньня. 17 чэрвеня 2021 году каманду ачоліў Аляксандар Кержакоў, які працаваў раней у «Тамі». 26 ліпеня ў дэбютным матчы найвышэйшага дывізіёну пад ягоным кіраўніцтвам ніжагародзкая каманда на хатнім стадыёне абгуляла «Сочы», правёўшы гол на 68-й хвіліне сустрэчы. 10 чэрвеня 2022 году стала вядома аб перайменаваньні клюбу ў «Пары Ніжні Ноўгарад» паводле спонсарскай дамове з букмэкерскай канторай[8]. Паводле інфармацыі, памер выплатаў складаў 450 мільёнаў расейскіх рублёў штогод, што стала найдаражэйшым букмэкерскім кантрактам сярод клюбаў расейскага першынства. У наступных гадах каманда змагалася за захаваньне ў эліце, гуляючы ў пераходных матчах.

Remove ads

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads