Нікала Ёкіч
сэрбскі баскетбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нікала Ёкіч (па-сэрбску: Никола Јокић/Nikola Jokić) — сэрбскі баскетбаліст клюбу «Дэнвэр Нагетс» з НБА і нацыянальнай зборнай Сэрбіі. Прызэр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 і 2024 гадоў. Шматразовы ўдзельнік матчаў усіх зорак, у якіх дэбютаваў у 2019 годзе. У 2023 годзе быў прызнаны самым каштоўным гульцом фіналаў НБА, стаўшы яшчэ і чэмпіёнам лігі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Прафэсійную кар’еру пачаў у 2012 годзе ў клюбе «Мега» зь Бялграду. Але ў сваім першым сэзоне 2012—2013 гадоў пераважна выступаў у складзе моладзевай каманды клюбу. Цягам сэзону 2013—2014 гадоў згуляў 13 матчах у чэмпіянаце Сэрбіі, а таксама ў 25 матчах Адрыятычнай лігі. 26 чэрвеня 2014 году Ёкіч быў абраны «Дэнвэр Нагетс» пад 41-м нумарам на драфце НБА 2014 году[3]. Тым ня менш, спартовец застаўся ў клюбе ды нават стаў адным зь лідэраў каманды. У першым матчы новага сэзону Адрыятычнай лігі ён прывёў каманду да перамогі над «Скоп’е» зь лікам 103:98. У тым матчы ён зрабіў дабл-дабл, паклаўшы на свой рахунак 27 пунктаў і зрабіўшы 15 падбораў.

Улетку 2015 году Ёкіч далучыўся да дэнвэрцаў, якімі быў задрафтаваны. 28 ліпеня 2015 году склаў кантракт з «Дэнвэр Нагетс». 18 лістапада 2015 году гулец зрабіў дабл-дабл з 23 пунктамі і 12 падборамі, але каманда зазнала паразу «Сан-Антоніё Спэрз» зь лікам 109:98. 10 студзеня 2016 году ён зрабіў дзевяць галявых перадач у кар’еры, дзякуючы чаму ягоная каманда перамагла «Шарлот Горнэтс» зь лікам 95:92. 1 лютага ён зноў перапісаў свой уласны рэкорд, зрабіўшы дабл-дабл з 27 пунктамі і 14 падборамі, калі дэнвэрцы выгулялі «Таронта Рэптарз» зь лікам 112:93. 8 красавіка ён усталяваў рэкорд паводле колькасьці падбораў (15), а ягоная каманда перамагла «Сан-Антоніё Спэрз» зь лікам 102:98. Паводле вынікаў сэзону заняў трэці радок у галасаваньні за званьне найлепшага пачаткоўца сэзону і быў улучаны ў першую каманду пачаткоўцаў НБА.
29 кастрычніка 2016 году сэрб займеў найлепшыя ў кар’еры паказьнікі ў 23 пункты і 17 падбораў, а ягоная каманда зь лікам 115:113 саступіла ў авэртайме «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз»[4]. У студзені 2017 году ён пераўзвысіў уласны рэкорд, набраўшы 35 пунктаў за матч супраць «Сан-Антоніё»[5]. 3 лютага 2017 году ён зрабіў першы ў кар’еры трыпл-дабл з 20 пунктамі, 13 падборамі і 11 перадачамі, а ягоны клюб зь лікам 121:117 перамог «Мілўокі Бакс»[6]. 7 лістапада 2017 году Ёкіч набраў рэкордны 41 пункт у пераможным матчы супраць «Бруклін Нэтс», які скончыўся перамогай ягоная каманды зь лікам 112:104[7]. 9 ліпеня 2018 году баскетбаліст склаў новы пяцігадовы кантракт з «Нагетс» на суму ў 148 млн даляраў[8][9]. 20 кастрычніка 2018 году ў другім матчы сэзону супраць «Фінікс Санз» Ёкіч паўтарыў дасягненьне Ўілта Чэмбэрлена паводле трыпл-даблах у НБА з больш за 30 пунктамі і бяз пудла з гульні. 31 студзеня 2019 году атрымаў першы ў кар’еры выклік на матч усіх зорак НБА ад Заходняй канфэрэнцыі.
12 чэрвеня 2023 году разам з камандай стаў чэмпіёнам НБА, выгуляўшы ў фінале «Маямі Гіт» зь лікам паводле гульняў 4:1. Таксама быў прызнаны самым каштоўным гульцом фіналу[10]. 14 студзеня 2025 году сэрб хутчэй за ўсіх у гісторыі зарабіў 15000 пунктаў, 7500 падбораў і 5000 перадач, зьдзейсьніўшы гэта ўсяго за 709 гульняў. Да гэтага гэты паказьнік належаў Лары Бэрду, якому спатрэбілася 799 гульняў[11]. 8 сакавіка 2025 году ў матчы супраць «Фінікс Санз» ён набраў 31 пункт, зьдзейсьніў 21 падбор і зрабіўшы 22 перадачы, стаўшы першым гульцом у гісторыі НБА, які аформіў трыпл-дабл з больш чым 30 пунктамі, 20 падборамі і 20 перадачамі ў адным матчы.
Міжнародная
На Алімпійскім турніры 2016 году гулец стаў уладальнікам срэбраных мэдалёў у складзе зборнай Сэрбіі, саступіўшы ў фінале толькі зборнай ЗША зь лікам 96:66[12]. Гулец браў удзел у чэмпіянаце сьвету 2019 году, зрабіўшы сваю зборную адным з фаварытам турніру, аднак сэрбы былі выбітыя ў чвэрцьфінале зборнай Аргентыны. На чэмпіянаце Эўропы 2022 году саступілі зборнай Італіі ўжо на стадыі 1/8 фіналу, не зважаючы на тое, што Ёкіч назьбіраў 32 пункты і быў найлепшым сярод гульцоў зборнай на турніры. Чэмпіянат сьвету 2023 году баскетбаліст прапусьціў, а на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году здабыў бронзавы мэдаль. На тым турніры ў Парыжы Ёкіч быў улучаны ў сымбалічную зборную алімпійскага баскетбольнага першынства.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads