Нікала Ўлашыч

харвацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікала Ўлашыч
Remove ads

Ні́кала Ўла́шыч (па-харвацку: Nikola Vlašić; нар. 4 кастрычніка 1997 году) — харвацкі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клюбу «Тарына» і нацыянальнай зборнай Харватыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец спліцкага «Хайдука», у складзе якога дэбютаваў улетку 2014 году. Хутка замацаваўся ў складзе харвацкага клюбу. У жніўні 2017 году прыяднаўся да ангельскага «Эвэртану», які выдаткаваў на куплю гульца каля 10 мільёнаў фунтаў[3][4]. У складзе лівэрпульскага клюбу ня даў рады, у выніку чаго ўлетку 2018 году на правах арэнды прыяднаўся да расейскага ЦСКА. Дэбютаваўшы ў матчы супраць тульскага «Арсэналу». Па заканчэньні арэнды расейскі клюб выкупіў кантракт футбаліста. Хутка замацаваўся ў складзе клюбу з Масквы. 31 жніўня 2021 году Ўлашыч вярнуўся ў ангельскую Прэм’ер-лігу, склаўшы дамову з сталічным «Ўэст Гэм Юнайтэдам»[5]. Праз год быў арандаваны італьянскім «Тарына»[6], які пазьней выкупіў гульца.

Міжнародная

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі 28 верасьня 2017 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Мэксыкі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads