Нікляс Фюлькруг

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікляс Фюлькруг
Remove ads

Ні́кляс Фю́лькруг (па-нямецку: Niclas Füllkrug; нар. 9 лютага 1993 году) — нямецкі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Фюлькруг восем гадоў правёў у моладзевай акадэміі клюбу «Рыклінген» у родным Гановэры[3], дзе трэнэрам быў ягоны бацька. Ужо ў той час хлопец забіваў шмат галоў. У наступным нападнік займаўся футболам у акадэміі брэмэнскага «Вэрдэра». У складзе гэтага клюбу, але ў рэзэрвовай камандзе, гулец дэбютаваў у прафэсійным футболе.

Thumb
Фюлькруг на трэнаваньні «Вэрдэру».

24 жніўня 2023 году гулец на правах арэнды на адзін сэзон далучыўся да клюбу «Гройтэр Фюрт»[4][5]. У матчы супраць «Эрцгебірге Аўэ» нападнік учыніў хет-трык усяго за 12 хвілінаў[6]. У 2014 годзе Фюлькруг склаў доўгатэрміновы кантракт зь «Нюрнбэргам», але «Вэрдэр» захаваў опцыю выкупу гульца за фіксаваную цану[7]. Пасьля некалькіх сэзонаў у клюбе ў ліпені 2016 году спартовец апынуўся ў «Гановэры-96», зь якім склаў чатырохгадовую працоўную ўгоду. Як паведамлялася, «Нюрнбэрг» атрымаў 2 мільёны эўра ды 1 мільён магчымых бонусаў[8][9]. У клюбе з роднага гораду Фюлькруг ня мог улучыць галоў у браму супернікаў ажно восем першых матчаў запар, але 13 студзеня 2018 году аформіў хет-трык у браму «Майнцу»[10][11]. За той сэзон нападнік паклаў на свой рахунак 14 галоў, чым зьвярнуў увагу на сябе з боку галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай[12]. Улетку 2018 году мёнхэнглядбаскай «Барусія» прапаноўвала 18 мільёнаў эўра за гульца. Таксама існавала цікавасьць з боку некалькіх ангельскіх клюбаў, але ён застаўся ў клюбе. У наступных сэзонах пашкоджаньні часам заміналі футбалісту гуляць ува ўсіх матчах.

У красавіку 2019 стала вядома, што з новага сэзону нападнік вярнецца ў «Вэрдэр». 26 верасьня гулец адзначыўся хет-трыкам за брэмэнцаў у матчы супраць «Шальке-04»[13]. Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў Фюлькруг пацэліў 19 галоў у матчах Бундэсьлігі 2, чым дапамог клюбу вярнуцца ў элітны дывізіён[14]. Ён працягнуў забіваць галы ў наступным сэзоне. 31 жніўня 2023 году дортмундзкая «Барусія» паведаміла аб тым, што клюб пагадніўся з гульцом аб пераходзе. Гэта каштавала дортмундцам 13 мільёнаў эўра ды яшчэ дадаткова 2 мільёны эўра ў якасьці бонусаў[15]. 29 верасьня Фюлькруг улучыў мяч у браму «Гофэнгайму», пачаўшы лік сваім галам за «чмялей»[16]. 7 лістапада нападнік адзначыўся ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ньюкасл Юнайтэд»[17]. 28 студзеня 2024 году спартовец учыніў хет-трык у матчы супраць «Бохуму»[18].

5 жніўня 2024 году Фюлькруг прыяднаўся да ангельскага «Ўэст Гэм Юнайтэд», якія выклалі за немца 27 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[19][20]. Кантракт разьлічаны на тэрмін у чатыры гады.

Міжнародная

У лістападзе 2022 года Фюлькруг быў выкліканы ў зборную Нямеччыны на чэмпіянат сьвету 2022 году ў Катары[21]. Пры падтрыхтоўцы да турніру Фюлькруг дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Аману, выйшаўшы на замену і пры гэтым забіўшы гол. Гулец стаў самым узроставым палявым гульцом, які дэбютаваў за зборную за апошнія 20 гадоў. У дзень дэбюту нападніку было 29 гадоў і 280 дзён[22]. 27 лістапада Фюлькруг улучыў мяч у матчы чэмпіянату сьвету ў браму зборнай Гішпаніі, што дазволіла камандзе здабыць адзін пункт[23]. 1 сьнежня нападнік пацэліў мяч у браму зборнай Коста-Рыкі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads