Нікола Карабатыч

францускі гандбаліст югаслаўскага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікола Карабатыч
Remove ads

Ніко́ла Караба́тыч (па-сэрбску: Никола Карабатић, па-француску: Nikola Karabatić; нар. 11 красавіка 1984 году, Ніш, Сацыялістычная рэспубліка Сэрбія, Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія) — францускі гандбаліст харвацка-сэрбскага паходжаньня. Трохразовы алімпійскі чэмпіён (2008, 2012 і 2020), чатырохразовы чэмпіён сьвету (2009, 2011, 2015 і 2017) і трохразовы чэмпіён Эўропы (2006, 2010 і 2014) у складзе зборнай Францыі. Тройчы прызнаны найлепшым гульцом сьвету (2007, 2014 і 2016).

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Моладзевыя клюбы ...
Хуткія факты
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нікола Карабатыч нарадзіўся ў Нішы ў сям’і харвата і сэрбкі. Бацька, Бранка Карабатыч, таксама прафэсійны гандбаліст[1][2][3], гуляў за «Жалезьнічар Ніш», дзе пазнаёміўся з будучай жонкай Радмілай[4]. Калі Ніколу было 3 з паловай гады, сям’я пераехала ў Францыю, дзе Бранка атрымаў працу трэнэра. У Францыі ў Ніколы нарадзіўся брат Лука[2].

Кар’ера

Прафэсійная кар’ера Карабатыча пачалася ў 2000 у францускім топ-клюбе «Манпэлье», зь якім ён станавіўся чэмпіёнам у 2002, 2003, 2004, 2005 роках і пераможцам Лігі чэмпіёнаў у 2003. У 2006, 2007 і 2008 Нікола Карабатыч станавіўся чэмпіёнам Нямеччыны ў складзе «Кілю», зь якім таксама перамог у Лізе чэмпіёнаў у 2007 року. У 2009 ён вярнуўся ў «Манпэлье» і заваяваў яшчэ тры чэмпіёнскія тытулы (2010, 2011, 2012). У лютым — чэрвені 2013 выступаў за «Пэі д’Э», цяпер гуляе ў гішпанскай «Барсэлёне».

У складзе францускай зборнай тройчы станавіўся чэмпіёнам Эўропы (2006, 2010 і 2014) і Алімпійскіх гульняў (2008, 2012, 2020), а таксама чатыры разы здабываў тытул чэмпіёна сьвету (2009, 2011, 2015 і 2017). На ЧЭ-2004 і ЧЭ-2007 уваходзіў у сымбалічную зборную «ўсіх зорак», у 2014 быў прызнаны найкаштоўнейшым гульцом чэмпіянату.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads