Нішча

рака ў Беларусі і Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Нішча
Remove ads

Ні́шча — рака ў Беларусі і Расеі, правы прыток ракі Дрысы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Пскоўскай вобласьці і Расонскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 85 км, у тым ліку ў Беларусі 68 км. Плошча вадазбору 1380 км². Выдатак вады ў вусьці 9,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Юхавічы.

Remove ads

Асноўныя прытокі

  • Правыя: Хонка, ручай Галавач
  • Левыя: Чарапяціца, Люці, Вельніца

Агульныя зьвесткі

Выцякае з возера Нішчы (Себескі раён), цячэ Полацкай нізінай, вусьце за 1 км на захад ад вёскі Кульнёва.

Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 100—200 м. Абалона часьцей двухбаковая, чаргуецца па берагах, у сярэдняй і ніжняй плыні месцамі адсутнічае. Рэчышча зьвілістае (шырыня 25—30 м); у ніжняй плыні рака зарэгуляваная Клясьціцкім вадасховішчам.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы 1-й дэкады красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3 м, найвышэйшая 5,1 м (1956 год). Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Веснавы ледаход 2 дні[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads