Алеўск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алеўск[2] (па-ўкраінску: Олевськ) — места ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Убарці. Адміністрацыйны цэнтар Алеўскага раёну. Насельніцтва на 2018 год — 10 457 чал.
Remove ads
Знаходзіцца за 180 км ад Жытоміра. Чыгуначная станцыя на лініі Сарны — Корасьцень.
Remove ads
Этымалёгія назвы
Назву места зьвязваюць з імём Оўруцкага князя Алега Сьвятаслававіча, які жыў і княжыў у канцы X стагодзьдзя. Падчас свайго княжаньня Алег Драўлянскі заснаваў Алегава Гарадзішча, якое неўзабаве пачалі зваць Олегск, а потым для спрашчэньня вымаўленьня — Волеўск[3] або Олеўск.
Гісторыя
- 1488: першы пісьмовы ўспамін пра Алеўск, у складзе Вялікага Княства Літоўскага; у месьце існаваў драўляны замак.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі ўвайшоў у склад Каралеўства Польскага, валоданьне Нямірычаў.
- 20 верасьня 1641: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1796: мястэчка ў Оўруцкім павеце Валынскай губэрні, цэнтар воласьці.
- 1831: у Алеўску працавалі 2 вінакурні, дзейнічала вучэльня пры кармэліцкім кляштары.
- 1870: у мястэчку дзейнічалі царква, касьцёл, капліца і сынагога, працавалі 2 млыны.
- 1903: праз Алеўск прайшла чыгунка Кіеў — Ковель.
- 2003: атрымаў статус места.
Remove ads
Насельніцтва
Колькасьць
1923 | 1926 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2018 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1920 | 4913 | 7943 | 9588 | 11 770 | 12 323 | 10 896 | 10 457 |
Мова
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, завод трактарных дэталяў.
Славутасьці
У Алеўску захаваўся помнік архітэктуры дзяржаўнага значэньня — мураваная царква Сьвятога Міколы (1596).
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads