Оржаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
О́ржыў[1] (па-ўкраінску: Оржів) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Ровенскім раёне Ровенскай вобласьці Ўкраіны на рацэ Гарынь, уваходзіць у склад Клеваньскай аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады.
Remove ads
Гісторыя
Народнае паданьне выводзіць назву населенага пункта ад слова «моржыў», гэта значыць «мор жыхароў». Быў час, калі ў паселішчы распаўсюджвалася страшная хвароба — чума. Вельмі шмат людзей загінула ад гэтай хваробы, якая марыла жыхароў мястэчка.
Паводле іншага народнага паданьня раней паселішча складаўся з трох урочышчаў: Оржыў, Мшакіў і Дубына. Назва першага паселішча паходзіць ад словаў «Гора жыць». Урочышча знаходзілася на шляху набегаў татараў на Валынь і Літву, таму і «гора жыць» у такой мясцовасьці. Пасьля паселішча назвалі Горжыў, затым Оржыў. Шмат разоў паселішча зьнішчалася татарамі. Урочышчы Мшакіў і Дубына аддзяляліся ад вёскі невялікай ракой Гаць, якая ўпадае ў раку Ўсьцю і невялікім дубовым лесам, адсюль і назва Дубына. З часам колькасьць насельніцтва павялічвалася, высякаўся лес — урочышчы Оржыў, Дубына і Мшакіў аб’ядналіся ў адно сяло. Ручай Гаць і цяпер працякае па цэнтры мястэчка.
Да 1959 году Оржыў адміністрацыйна лічыўся вёскай.
Remove ads
Рэлігійнае жыцьцё
У мястэчку знаходзяцца наступныя цэрквы:
- Сьвята-Прэабражэнскі храм ПЦУ
- Кірыла-Мітадыеўскі храм УПЦ МП
- царква эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў
- царква хрысьціян веры эвангельскай (пяцідзясятнікаў)
Сьвята-Прэабражэнскі храм быў пабудаваны яшчэ ў XVIII ст. — у 1770 годзе. Да 1996 году храм належаў парафіі УПЦ МП. У 1996 г. храм належыць УПЦ КП. Пазьней парафіяне УПЦ МП пабудавалі ўласны храм. У 2014 годзе ў цэнтры мястэчка была пабудавана ратонда Божай Маці.
За часы незалежнасьці ў мястэчку таксама былі пабудаваныя малітоўныя дамы хрысьціян-пяцідзясятнікаў і хрысьціян-баптыстаў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads