Ота Скарцэні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ота Скарцэні
Remove ads

О́та Скарцэ́ні (па-нямецку: Otto Skorzeny; 12 чэрвеня 1908, Вена, Аўстра-Вугоршчына — 6 ліпеня 1975, Мадрыд, Гішпанія) — нямецкі дывэрсант; обэрштурмбанфюрэр СС, які праславіўся ў гады Другое сусьветнае вайны сваімі спэцапэрацыямі. Самая вядомая апэрацыя Скарцэні — вызваленьне са зьняволеньня зрынутага Бэніта Мусаліні.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Біяграфія

Ота Скарцэні нарадзіўся 12 чэрвеня 1908 году ў Вене ў сям’і нашчадкавых вайскоўцаў. Быў студэнтам у 1920-я гады. На яго рахунку 15 студэнцкіх двубояў на шпагах. Шнар на яго левай шчацэ — вынік раненьня, атрыманага падчас аднаго з такіх паядынкаў. Сябра «Акадэмічнага легіёну».

Блізка пазнаёміўся з Кальтэнбрунэрам, які рэкамэндаваў яго ў НСДАП у 1931 годзе і неўзабаве пасьля гэтага ўступіў у СА. У 1934 годзе ўступіў у 89-ы штандар СС, які пачаткаў нацыскі путч у Вене. У гэтых арґанізацыях ён з самага пачатку выявіў свае лідэрскія якасьці.

У 1938 годзе падчас аншлюсу Аўстрыі нацыскаю Нямеччынаю арыштаваў прэзыдэнта Аўстрыі Вільгельма Мікляса і канцлера Шушніга.

10 лістапада 1938 году Скарцэні ўдзельнічаў у «Крыштальнай ночы», пасьля якой стаў уладальнікам[1] раскошнай вілы, гаспадар якой, габрэй, бясьсьледна зьнік, а шэраг прадпрыемстваў, якія належаць габрэям, пасьля арыізацыі далучыў да фірмы свайго цесьця.

У 1944 годзе Скарцэні сустракаўся з Радаславам Астроўскім, Усеваладам Родзькам і Міколам Абрамчыкам, яны дамовіліся пра супрацоўніцтва ў пошуку навабранцаў і супрацоўнікаў для дыверсійных школ, якія маглі б навучаць разьведчыкаў.[2]

Remove ads

Кінаўвасабленьні

  • 1972 — Вызваленьне — Флярын П’ерсык
  • 1977 — Салдаты волі — Бруна Ая
  • 1985 — Бітва за Маскву
  • 1985 — Mussolini: The Untold Story (тэлесэрыял) ЗША — Вольф Кахлер
  • 1985 — Mussolini and I (фільм) Францыя-Італія-Нямеччына — Гаральд Дытл
  • 2007 — Галоўны калібр — Улад Дэмін
  • 2010 — Замах — Анатоль Каценьяў

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads