Оўэн Паўэр
канадзкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Оўэн Па́ўэр (па-ангельску: Owen Power; нар. 22 лістапада 2002 году) — канадзкі хакеіст, абаронца клюбу «Бафала Сэйбрз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2021 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Бафала Сэйбрз» у першым раўндзе пад агульным першым нумарам.
Remove ads
Кар’ера
Зважаючы на тое, што Паўэр паходзіць з Антарыё, ён пачаў сваю кар’еру ў хакейнай лізе Антарыё. У 2020 годзе браў удзел у NCAA, баронячы колеры Мічыганскага ўнівэрсытэту. Паўэр быў абраны пад першым нумарам у агульным заліку на драфце НХЛ 2021 году камандай «Бафала Сэйбрз», аднак пастанавіў сабе вярнуцца ў Мічыган на другі сэзон, стаўшы першым гульцом, абраным пад першым нумарам, які вярнуўся ў студэнцкі хакей пасьля Эрыка Джонсана ў 2006 годзе[2].
8 красавіка 2022 году Паўэр склаў трохгадовую працоўную ўгоду пачаткоўца з «Сэйбрз»[3]. Запачаткаваў кар’еру ў НХЛ 12 красавіка ў матчы супраць «Таронта Мэйпл Ліфс»[4]. У наступным матчы супраць «Сэнт-Луіс Блюз» зарабіў першы пункт, зрабіўшы галявую перадачу Алексу Таку[5]. Першым голам адзначыўся 21 красавіка ў матчы супраць «Нью-Джэрзі Дэвілз»[6]. У дэбютным сэзоне Паўэр забіў чатыры галы і зрабіў 31 галявую перадачу ў 79 гульнях. Ён быў лідэрам сярод усіх абаронцаў-пачаткоўцаў як паводле перадачаў, гэтак і паводле пунктаў, і быў намінаваны на памятны трафэй Колдэра[7]. 11 кастрычніка 2023 году Паўэр падпісаў з «Сэйбрз» новы сямігадовы кантракт на 58,45 мільёнаў даляраў[8][9].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads