Павал Выпых

From Wikipedia, the free encyclopedia

Павал Выпых
Remove ads

Павал Выпых (па-польску: Paweł Wypych; нар. 20 лютага 1968 году ў Отвацку — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Сэкрэтэр стану ў канцылярыі прэзыдэнта, Прэзыдэнт ...

Скончыў Інстытут сацыяльнай прафіляктыкі і рэабілітацыі, а таксама гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 19871999 гадох працаваў у скаўцкім руху.[1] У 19902003 гадох быў дэпутатам радаў раёнаў Варшавы. Працаваў у гарадзкой адміністрацыі. У 19961999 гадох быў асыстэнтам катэдры крыміналёгіі Інстытуту прававых дасьледаваньняў Польскай акадэміі навук, затым дырэктарам Цэнтру падтрымкі сям’і. З 2002 году ачольваў Управу сацыяльнай палітыкі Варшавы. У 20052006 гадох быў сакратаром стану (намесьнікам міністра) ў Міністэрстве працы й сацыяльнай палітыкі. У 2007 годзе нядоўга быў падсакратаром стану ў Канцылярыі прэм’ер-міністра і кіраўніком Установы сацыяльнага забесьпячэньня. У 20072009 гадох быў дарадцам прэзыдэнта, а з 2009 году — сакратаром стану (міністрам) ў Канцылярыі (адміністрацыі) прэзыдэнта.

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [2].

Пахаваны ў Варшаве.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads