Павал Грачышка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павал Грачышка (нарадзіўся 23 сакавіка 1989 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў кар’еру ў менскай «Зорцы-БДУ». Ужо ў веку 17 гадоў замацаваўся ў асноўным складзе клюба. У 2007 годзе зьехаў у Чэхію, дзе цягам трох гадоў выступаў за «Мост». Па вяртаньні зноў абараняў колеры «Зоркі-БДУ», ужо ў Другой лізе. Улетку 2011 году поруч з партнэрамі па камандзе Артурам Слабашэвічам, Яраславам Шкурко і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клюб «Смалявічы», які ачоліў вядомы беларускі трэнэр Юры Пунтус. На наступны год разам з гэтым клюбам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У сэзоне 2013 году выступаў за «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, пры гэтым быў адным зь лідэраў каманды. Па заканчэньні сезону, у сьнежні 2013 году, падпісаў кантракт з «Гомлем»[3]. Аднак ня здолеў замацавацца ў складзе гомельскага клюбу. У выніку ў лютым 2014 году быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі»[4], якую на той момант ачольваў Пунтус. У «Славіі» трывала гуляў у аснове, звычайна на пазыцыі правага абаронцы. Паводле вынікаў сэзону 2014 году дапамог мазырскаму клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу.
У сьнежні 2014 году, па заканчэньні тэрміну арэнды, скасаваў кантракт з «Гомлем»[5]. З студзеня 2015 году зноў апынуўся ў складзе «Славіі»[6] і ў выніку распачаў у складзе гэтага клюбу сэзон 2015 году ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У лютым 2016 году прыбыў на прагляд у «Белшыну», зь якой у сакавіку склаў пагадненьне[7]. У першай палове сэзону ня быў гульцом асноўнага складу, згуляўшы толькі ў некалькіх матчах. Улетку 2016 году, калі большасьць гульцоў зышла зь «Белшыны», застаўся ў клюбе і стаў асноўным цэнтральным абаронцам, але канец сэзону прапусьціў праз пашкоджаньне. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў Бабруйск. У траўні 2017 году далучыўся да менскага «Энэргетыка-БДУ», былой назвай якога была «Зорка-БДУ». На наступны год у якасьці аднаго зь лідэраў дружыны дапамог камандзе праз 13 гадоў вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Сэзон 2019 году пачынаў асноўным абаронцам сталічнага клюбу, пазьней пачаў часам выходзіць на замену.
У ліпені 2019 году пакінуў «Энэргетык-БДУ»[8] і неўзабаве стаў гульцом менскага НФК[9], дзе замацаваўся ў аснове. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з клюбам сэзон 2020 году[10]. У новым сэзоне капітаніў, а назва каманду вярнулася на былую — «Крумкачы». У сьнежні 2020 году стала вядома, што Грачышка застанецца ў камандзе і на наступны сэзон[11]. У 2021 годзе быў адным зь лідэраў «Крумкачоў».
У студзені 2022 году перайшоў у «Слуцак»»[12]. Паводле словаў гульца, скончыць кар’еру ён плянаваў яшчэ па сканчэньні сэзону 2022 году[13], але пастанавіў завершыць выступы толькі пасьля сэзону 2023 году. Грачышка стаў чацьвертым футбалістам клюбу, які ў міжсэзоньне перад пачаткам новага сэзону скончыў сваю кар’еру[14].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads