Павал Назаранка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павал Назаранка (нар. 20 студзеня 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца сталічнага «Менску».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец СДЮШАР менскага «Дынама», з 2012 году гуляў за дубль менчукоў. У сакавіку 2014 году быў аддадзены ў арэнду «Бярозе-2010»[3], у ейным складзе правёў увесь сэзон 2014 году.
У красавіку 2015 году быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне» да канца першага кола[4]. У жніўні 2015 году аддадзены ў арэнду клюбу «Бяроза-2010» да канца сэзону[5][6]. У сакавіку 2016 году аддадзены ў арэнду на адзін сэзон берасьцейскаму «Дынама»[7]. У пачатку 2017 году вярнуўся ў менскае «Дынама» з арэнды[8]. У ліпені 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Гарадзея» да канца сэзону[9], пазьней арэнда была працягнутая на сэзон 2018 году[10]. У лютым 2019 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[11], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У сьнежні 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў слуцкую каманду[12].
З студзеня 2020 году знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і ў выніку склаў дамову аб супрацы з паўночнікамі[13]. Трывала гуляў у аснове віцебскай каманды. У сьнежні 2020 году па заканчэнньні кантракту пакінуў «Віцебск»[14]. У пачатку 2021 году трэнаваўся зь «Менскам» і берасьцейскім «Дынама», а ў лютым падпісаў кантракт з казаскім «Акжаікам»[15]. У ліпені 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Акжаік» і далучыўся да карагандзінскага «Шахтара»[16]. У чэрвені 2022 году быў выключаны з заяўкі «Шахтара»[17] і неўзабаве вярнуўся ў «Акжаік»[18].
У студзені 2023 году стаў трэнавацца з талдыкарганскім «Жэтысу» і хутка афіцыйна дапоўніў склад каманды[19]. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2023 году пакінуў клюб[20]. У студзені 2024 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры»[21], а ў лютым далучыўся да «Гомля»[22]. У ліпені таго ж году пакінуў гомельскі клюб[23] і перайшоў у таджыцкі «Істыклол»[24]. Перад пачаткам другога кола чэмпіянату Беларусі 2025 году быў аб’яўлены футбалістам «Менску»[25].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads