Павал Пампуха
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́вал Пампу́ха (нар. 26 чэрвеня 1995 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Ніва» з Доўбізны.
Remove ads
Кар’ера
З 2012 году пачаў выступаць за дубль берасьцейскага «Дынама». У сэзоне 2014 году пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады гэтак і не дэбютаваў у ейным складзе. Сэзон 2015 году распачаў у арэндзе ў «Кобрыне», а ў ліпені вярнуўся ў склад дынамаўцаў[3]. 9 жніўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Менску» (1:2).
У жніўні 2016 году на правах арэнды перайшоў у «Баранавічы»[4]. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў берасьцейскае «Дынама» і ў лютым 2017 году накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[5], але ён скончыўся беспасьпяхова, і неўзабаве Пампуха стаў гульцом клюба чацьвертага польскага дывізіёну «Спарта» з Брадніцы.
З пачатку 2018 году трэнаваўся зь берасьцейскім «Рухам»[6], зь якім у сакавіку склаў кантракт. З 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне і дапамог ёй прабіцца ў Першую лігу. У сэзоне 2019 году чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену, разам з «Рухам» выйшаў у Найвышэйшую лігу. У сакавіку 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў каманду[7] і неўзабаве далучыўся да маларыцкага клюбу «Дынама-Берасьце-1960» з Другой лігі. У 2021 годзе стаў гульцом іншага клюбу Другой лігі — «Нівы» з Доўбізны.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads