Павал Сапега (памёр у 1579)
(пам. 1579) ваявода наваградзкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павал Іванавіч Сапега (каля 1490—1579) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржаўца браслаўскі (1517—1547), маршалак гаспадарскі (1519—1557), ваявода падляскі (1556—1558) і наваградзкі (з 1588)[4].
Па сьмерці бацькі атрымаў Кодань і ваколіцы.
Remove ads
Біяграфія

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Івана і яго першай жонкі. Меў брата Пятра. Навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце.
Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай у 1534—1535 роках, Інфлянцкай вайне (1558—1582) у 1561 року[5]. У 1549 року праводзіў перамовы ад імя вялікага князя з маскоўскім пасольствам у справе падаўжэньня замірэньня.
Браў удзел у васьмі соймах у 1559—1568 роках. Быў супраціўнікам Люблінскай уніі, аднак акт уніі падпісаў. Вызнаваў праваслаўе, у пэўны час жыцьця — кальвінізм.
Упершыню ажаніўся з Аленай Гальшанскай, зь якой меў сыноў Аляксандра, Мікалая і Багдана, а таксама дачок Багдану і Марыну. Другі раз пабраўся шлюбам з Аляксандрай Хадкевіч, зь якой меў сына Андрэя, а таксама дачок Васілісу, Раіну і Марыну. Спачыў ў царкве Сьвятой Тройцы ў Вільні[6].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads